Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Беларусам, магчыма, не будуць забараняць атрымліваць грамадзянства Літвы

Дэпутаты літоўскага Сейма прапанавалі ўнесці змены ў законапраект, які ўводзіць абмежаванні для грамадзян Расіі і Беларусі.

14 каментарыяў

Дэпутаты літоўскага Сейма прапанавалі ўнесці змены ў законапраект, які ўводзіць абмежаванні для грамадзян Расіі і Беларусі.

Дакумент быў зарэгістраваны 17 сакавіка, 21 сакавіка яго прынялі ў першым чытанні.

Першапачаткова законапраектам, у прыватнасці, прапаноўвалася прыпыніць прыманне заяў ад грамадзян РБ і РФ на атрыманне электроннага рэзідэнцтва і грамадзянства Літвы.

23 сакавіка дэпутаты Сейма ўнеслі змены і прапанавалі выключыць беларусаў з пункта аб абмежаванні выдачы грамадзянства.

Абмежаванні прапануецца распаўсюдзіць толькі на грамадзян Расіі. Пры гэтым і для іх ёсць выключэнні. Падавацца на грамадзянства прапануецца дазволіць грамадзянам РФ з пастаянным ВНЖ, а таксама тым, хто мае права на аднаўленне грамадзянства Літвы. Таксама грамадзянам РФ з пастаянным ВНЖ хочуць дазволіць набываць нерухомасць. 

Іншыя абмежаванні пакуль засталіся без змен.

У прыватнасці:

  • грамадзяне РБ і РФ не змогуць атрымліваць літоўскія візы — за выключэннем выпадкаў, калі пасярэднікам выступае літоўскае МЗС; 
  • будзе прыпыненая выдача літоўскага ВНЖ грамадзянам РБ і РФ «праз вонкавага пастаўшчыка паслуг за мяжой» (гэта не тычыцца грамадзян, які ўжо маюць літоўскую нацыянальную або шэнгенскую візы, або дзейны ВНЖ Літвы і іншых краін ЕС).

Закон часовы — яго плануюць прыняць на год (з магчымасцю далейшага падаўжэння). Ён накіраваны «на забеспячэнне нацыянальнай бяспекі і знешнепалітычных інтарэсаў Літоўскай Рэспублікі».     

Раней урад Літвы заявіў пра гатоўнасць падоўжыць рэжым надзвычайнага становішча на межах з Беларуссю і Расіяй. Ён таксама ўключае ў сябе абмежаванні на выдачу віз.


Вы выдаткавалі на гэты матэрыял хвіліну. Выдаткуйце яшчэ 15 секунд, калі ласка.  

dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў.

Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам часам і ўвагай. А 170 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі. У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. Цяпер сярэдні чэк — каля 10$, але мы радыя любой суме. 

У Беларусі Patreon заблакаваны. Мы будзем дадаваць іншыя спосабы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

У Літве пражываюць амаль 50 тыс. беларусаў
У Літве пражываюць амаль 50 тыс. беларусаў
Па тэме
У Літве пражываюць амаль 50 тыс. беларусаў
«Иногда литовцы удивляются нашему выбору». Экспаты о жизни в Литве
«Иногда литовцы удивляются нашему выбору». Экспаты о жизни в Литве
По теме
«Иногда литовцы удивляются нашему выбору». Экспаты о жизни в Литве
ІТ-кампаніі з беларускімі каранямі занялі за год палову айцішных офісаў Вільні
ІТ-кампаніі з беларускімі каранямі занялі за год палову айцішных офісаў Вільні
Па тэме
ІТ-кампаніі з беларускімі каранямі занялі за год палову айцішных офісаў Вільні

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Ждём [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement] роту и прочих ябатькоботов

lookin
lookin Комитёр в доме престарелых для айти-пенсионеров в Нет совпадений
5

Статья час висит на ресурсе, а где этот лейтенант, который пишет про то, как хорошо жить в сасуте? Ко мне послеобеденный сон никак не придет, пока не прочту про кающихся "бегунков" и "светку". Заболел что ли?

zabelarus19
zabelarus19 HR в оац Президента первого
1

даже бегунки уже признают, что без хорошей палки заснуть и успокоится не могут. не напрасно братья работали, руки в мозоли стирая

3

Мне ябатек даже жалко стало :)

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
0

вот, надо отстаивать свои права!

0

Не совсем понял. Кто, что и где отстаивал?

Влад  Волков
Влад Волков QA в Unity Technologies
2

Организовался огромный чат посвященный этому законопроекту за пару дней. Там согласовали текст обращения с привлечением юристов. Отправили членам сейма.
Получили в ответ несколько поправок в этот законопроект от парти Свободы и председателя Сейма.

Все немного в шоке, что есть возможность донести свою точку зрения до Сейма и она там начинает как-то обсуждаться.

-3

Ааа, вон оно как. А я думал это не отстаивание, а обычная рутина и работающие законы.

1

Обычная рутина... Ну попробуйте: организуйте в РБ чат, отправьте обращение в парламент.

-3

Ну так и я про это.
Беларусам легко "бороться" за свои права не дома.
Дома им этого не надо. Выходит, что все это "отстаивание" такое себе.

0

Кто в шоке то? Беларусы? Ну да, непривычно.

lonelysailor3000
lonelysailor3000 HR в Табакерка
1

Ещё юрист из группы Тихановской там заявление сделала о том что обсуждают поправки в этот закон с литовской стороной, и подключают бел коммунити в Литве

1

ябацькі, шо ў вас з тварамі?

пс: Светлана - strong!

Anonymous
Anonymous
0

Как будто спешили принять закон и не продумали нюансы