Груба парушаў, «мог траўмаваць»: пракуратура накрыла камп'ютарны клуб у Баранавічах
У Баранавічах па пазове мясцовай пракуратуры ліквідавалі гульнявы камп’ютарны клуб. У органы паскардзіліся жыхары аднаго з шматкватэрных дамоў, якім ствараліся нязручнасці яго наведвальнікамі.
Праверка паказала, што падвал, дзе знаходзіліся гульнявыя пакоі, эксплуатаваўся з парушэннямі — былі няправільна расстаўлены сталы, парушана пажарная бяспека, адсутнічала натуральнае асвятленне. А ў юрасобы не было патрэбных дазволаў ад гарвыканкама — напрыклад, на продаж піва геймерам. Установа працавала па начах, і пасядзелкі перашкаджалі спаць жыхарам у дамах паблізу.
Акрамя таго, уладальнікі клуба не ліквідавалі грубыя парушэнні, якія знайшлі кантралюючыя органы, і клуб працягваў працу, хоць гэта магло «спавадаваць траўмаванне і гібель людзей».
Дырэктара клуба прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. А потым па рашэнні эканамічнага суда Брэсцкай вобласці юрасобу ліквідавалі.
Читать на dev.by