Губернатар Каліфорніі наклаў вета на спрэчны законапраект аб рэгуляванні АІ

Законапраект штата аб рэгуляванні АІ выклікаў бурныя дэбаты ў галіне: большасць распрацоўшчыкаў новых АІ-сістэм выступіла рэзка супраць дакумента.

2 каментарыя

Губернатар Каліфорніі Гэвін Ньюсам наклаў вета на законапраект SB 1047, які прадугледжвае правілы рэгулявання штучнага інтэлекту. Згодна з дакументам, распрацоўшчыкі павінны тэсціраваць самыя магутныя АІ-сістэмы на бяспеку, а таксама несці адказнасць, калі выпушчаныя мадэлі прычынілі істотную шкоду.

Правілы ўжываліся б толькі да мадэляў коштам не меншым за $100 мільёнаў долараў. Вылічальная магутнасць, затрачаная на іх навучанне, павінна перавышаць 10^26 аперацый на секунду з цэлымі лікамі або плаваючай коскай. Пад дзеянне закона патрапілі б усе сучасныя АІ-мадэлі.

«Хоць законапраект SB 1047 мае добрыя намеры, ён не ўлічвае, ці сістэма АІ разгорнутая ці  ў асяроддзях з высокай рызыкай, ці мае яна на ўвазе прыняцце крытычна важных рашэнняў або выкарыстанне канфідэнцыйных даных. Замест гэтага законапраект прымяняе строгія стандарты нават да самых базавых функцый — пры ўмове, што іх разгортвае буйная сістэма. Я не лічу, што гэта найлепшы падыход да абароны грамадскасці ад рэальных пагроз, якія ствараюцца тэхналогіяй», — заявіў Ньюсам.

Многія кіраўнікі тэхналагічных кампаній і палітыкі Каліфорніі выступаюць супраць прыняцця законапраекта. Крытыкі SB 1047 лічаць, што законапраект знішчыць інавацыі, зрабіўшы распрацоўку АІ-сістэм юрыдычна рызыкоўнай. Таксама праціўнікі новых правілаў паказваюць, што варта караць тых, хто выкарыстаў АІ на шкоду, а не саміх распрацоўшчыкаў.

За прыняцце законапраекта выступілі Ілан Маск і кампанія Anthropic. Яны сцвярджалі, што закон толькі фармалізуе забавязанні, якія тэхналагічныя кампаніі ўжо ўзялі на сябе добраахвотна. Раней Ньюсам падпісаў 17 законаў, якія ахопліваюць многія бакі генератыўных тэхналогій, у тым ліку барацьбу з дыпфэйкамі ў часе выбараў, патрабаванне выкарыстання вадзяных знакаў на кантэнце АІ, абарону дзяцей ад дэзынфармацыі і г. д.

Губернатар Каліфорніі звярнуўся да вядучых экспертаў AI, каб дапамагчы дзяржаве распрацаваць новыя правілы для генератыўных сістэм AI: прафесаркі Стэнфардскага ўніверсітэта, «хроснай маці АІ» Фей-Фей Лі; сябра Камітэта Нацыянальнай акадэміі навук па сацыяльных і этычных наступствах камп’ютарных даследаванняў Ціна Куэльяра, дэкана Каледжа вылічальнай тэхнікі, навукі пра даныя і грамадства Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі Джэніфер Тур Чэес.

ИИ научился проходить капчу в 100% случаев
По теме
ИИ научился проходить капчу в 100% случаев
Google запустила ИИ-функцию краткого пересказа роликов Youtube
По теме
Google запустила ИИ-функцию краткого пересказа роликов Youtube
Джеймс Кэмерон вошел в состав совета директоров ИИ-стартапа Stability AI 
По теме
Джеймс Кэмерон вошел в состав совета директоров ИИ-стартапа Stability AI

Читать на dev.by