У Польшчы працуе больш за 1 млн замежнікаў. Вось адкуль яны

Па выніках мая 2024 года доля замежнікаў у агульнай колькасці выканаўцаў працы склала 6,7%, піша Dzik Pic са спасылкай на галоўнае статупраўленне Польшчы. Усяго працоўных замежнікаў было 1024,2 тысячы, то-бок больш за мільён. Прычым 390,5 тысячы чалавек з гэтага мільёна выконвалі працу па ўмовах злецэння і звязаных дамовах.

45 каментарыяў

Працаўнікі-замежнікі прыехалі з больш як 150 краін. На першым месцы чакана грамадзяне Украіны — 67,7% ад агульнай колькасці, або 693 тысячы чалавек на канец мая.

Іх доля ў агульнай колькасці замежнікаў, якія выконваюць працу, знізілася на 5,6 працэнтных пункта ў параўнанні са студзенем 2022 года.

Затым ідуць беларусы — 11,5%. Потым грузіны — 2,5%, індыйцы — 1,9%, малдаване — 1,3%, філіпінцы — 1,2. На долю астатніх прыйшлося 13,9%.

Большасць працаўнікоў — мужчыны, 59,9% (для параўнання: пры канцы студзеня 2022-га было 64,7%).

Амаль кожны пяты пражываў у рэгіёне Варшавы (19,5%). А менш за ўсё, менш за 1%, жыло ў Свентакшыскім ваяводстве.


Читать на dev.by