Тэлескоп «Хабл» нечакана паказаў звышновую амаль адразу пасля выбуху

Касмічны тэлескоп зафіксаваў звышновую праз некалькіх гадзін пасля калапсу зоркі.

Пакінуць каментарый

Астраномы не разлічвалі ўбачыць відарысы звышновай. «Здымкі звышновай, якая хутка развівалася, былі зусім нечаканымі», — расказаў Вэнлей Чэн, навуковы супрацоўнік Універсітэта Мінесоты і кіраўнік даследавання. Звышновая, якая хутка развівалася, знаходзілася ў скупнасці галактык Abell 370 на адлегласці амаль 5 мільёнаў светлавых гадоў.

Першыя здымкі зоркі «Хабл» зрабіў яшчэ ў снежні 2010 года. Навукоўцы збіраліся назіраць слабыя аптычныя транзіенты ў архіўных даных тэлескопа, аднак знайшлі тры выявы звышновай, якія былі атрыманыя з дапамогай гравітацыйнага лінзавання.

Гравітацыйнае лінзаванне — гэта адхіленне электрамагнітнага выпраменьвання далёкага аб’екта пад дзеяннем гравітацыі іншага масіўнага аб’екта. Напрыклад, гэта скажэнне святла далёкай галактыкі чорнай дзіркай або скупнасцю галактык.

На здымках астраномы ўбачылі раннія фазы звышновай на розных стадыях. На першай фатаграфіі звышновая паказаная ўсяго праз шэсць гадзін пасля выбуху. Паводле разлікаў навукоўцаў, узрост зоркі складае прыкладна 11,5 мільярдаў гадоў.

NASA паказала 12-гадовы таймлапс Сусвету, зняты тэлескопам
Па тэме
NASA паказала 12-гадовы таймлапс Сусвету, зняты тэлескопам
Китай запустил телескоп для исследования Солнца
По теме
Китай запустил телескоп для исследования Солнца
Телескоп «Хаббл» скоро упадет на Землю. NASA обратилось за помощью к SpaceX
По теме
Телескоп «Хаббл» скоро упадет на Землю. NASA обратилось за помощью к SpaceX

Читать на dev.by