Хакеры пачалі выкарыстоўваць ChatGPT для стварэння вірусаў

Платформу, якая навучылася ўжо пісаць вершы, эсэ, выконваць хатнія заданні і пісаць код, выкарыстоўвалі ў сваіх мэтах зламыснікі.

Пакінуць каментарый

Эксперты па кібербяспецы Check Point Research заявілі, што ўдзельнікі хакерскіх форумаў выкарыстоўваюць чат-бот для напісання шкоднага кода і фішынгавых электронных лістоў. Частка гэтых людзей практычна не мае досведу ў праграмаванні, але дзякуючы ChatGPT паспяхова піша шкодны код.

Адзін з прыкладаў — скрыпт на Python, які пры некаторай дапрацоўцы можна ператварыць у праграму-вымагальнік, здольную шыфраваць даныя на камп’ютары карыстальніка. Іншы скрыпт ажыццяўляе пошук файлаў зададзенага тыпу, напрыклад, PDF, на лакальнай машыне, сціскае іх і адпраўляе на сервер патэнцыйнага зламысніка.

Эксперты Check Point Research паспрабавалі самастойна выкарыстоўваць ChatGPT для напісання шкоднага кода, і нейрасетка дала рады з пастаўленай задачай. Бот стварыў пераканаўчы фішынгавыя ліст і напісаў шкодны VBA-макрас.

У нью-ёркскіх школах забаранілі выкарыстоўваць ChatGPT — і вучням, і настаўнікам
Па тэме
У нью-ёркскіх школах забаранілі выкарыстоўваць ChatGPT — і вучням, і настаўнікам
У сеціве набірае папулярнасць новы чатбот ChatGPT. Адныя кажуць, што ён лепшы за Google, іншыя — баняць
Па тэме
У сеціве набірае папулярнасць новы чатбот ChatGPT. Адныя кажуць, што ён лепшы за Google, іншыя — баняць
Bloomberg: у Apple не будет крупных обновлений устройств в этом году из-за MR-гарнитуры
По теме
Bloomberg: у Apple не будет крупных обновлений устройств в этом году из-за MR-гарнитуры

Читать на dev.by