Хакеры ўзламалі брытанскую каралеўскую пошту і просяць $80 млн
Хакеры атакавалі каралеўскую пошту Вялікабрытаніі (Royal Mail) з дапамогай праграмы-вымагальніка і запатрабавалі ад кампаніі выкуп у памеры $79,7 мільёна.

Паводле даных Financial Times, хакерская група LockBit апублікавала перапіску з Royal Mail. Перамовы паміж бакамі пачаліся 12 студзеня і завяршыліся 9 лютага. У ходзе размоў ашуканцы даведваліся пра даходы кампаніі і ў выніку запатрабавалі выкуп у памеры 0,5% ад гадавой выручкі мацярынскай кампаніі International Distribution Services (IDS), куды ўваходзіць Royal Mail.
На думку выдання, ашуканцы пераблыталі дзве кампаніі. IDS займаецца дастаўкай міжнародных пасылак і застаецца прыбытковай кампаніяй, сама брытанская пошта цярпіць страту. «Ні пры якіх абставінах мы не заплацім вам абсурдную суму грошай, якую вы запатрабавалі», — заявіў перамоўшчык Royal Mail, вынікае з чата.
Сама Royal Mail не пацвердзіла афіцыйна, што хакеры ўзламалі яе кіберабарону і просяць выкуп. Аднак брытанскія падданыя не могуць адпраўляць пасылкі за мяжу з паштовых аддзяленняў па ўсёй краіне. Кампанія папярэджвае, што дастаўка міжнародных адпраўленняў можа «заняць крыху больш часу, ніж зазвычай».
BBC паведамляе, што раней 11 студзеня пошта папярэджвала кліентаў пра збоі ў працы праз «кіберынцыдэнт» і прасіла не пасылаць лістоў і пасылак, пакуль праблемы не ліквідуюць. Вірус закрануў больш за паўмільёна пасылак і лістоў. Паводле слоў крыніцы выдання, распрацоўка выкарыстанага хакерамі віруса звязаная з расійскімі хакерскімі групамі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.