Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

ІТ-кампаніі бралі ўдзел у дзяржконкурсе. Цяпер ім няможна сыходзіць з РБ

У спісе юрыдычных асоб з акцыянерамі з «недружалюбных краін» ужо пяць ІТ-кампаній — ім забаронена прадаваць долі і рэарганізоўвацца. Акрамя EPAM і Wargaming у спіс трапілі адразу тры ІТ-кампаніі з Гомеля. Дзве з іх малавядомыя — затое перамагалі ў дзяржаўным конкурсе «Прадпрымальнік года». 

3 каментарыя
ІТ-кампаніі бралі ўдзел у дзяржконкурсе. Цяпер ім няможна сыходзіць з РБ

У спісе юрыдычных асоб з акцыянерамі з «недружалюбных краін» ужо пяць ІТ-кампаній — ім забаронена прадаваць долі і рэарганізоўвацца. Акрамя EPAM і Wargaming у спіс трапілі адразу тры ІТ-кампаніі з Гомеля. Дзве з іх малавядомыя — затое перамагалі ў дзяржаўным конкурсе «Прадпрымальнік года». 

Перадгісторыя

1 ліпеня Саўмін Беларусі апублікаваў спіс кампаній з замежнымі акцыянерамі з дзяржаў, якія здзяйсняюць «недружалюбныя дзеянні ў дачыненні да беларускіх юрыдычных і (або) фізічных асоб». Замежным акцыянерам забаранілі адчужаць долі (акцыі) у кампаніях са спісу. 

А якія дзяржавы лічацца ў Беларусі недружалюбнымі? 

Такіх дзяржаў некалькі дзясяткаў: усе краіны-сябры ЕС, ЗША, Канада, Чарнагорыя, Албанія і г. д.

У першапачатковы спіс кампаній з замежнымі ўладальнікамі трапілі чатыры ІТ-кампаніі:

  • EPAM
  • Wargaming
  • IBA Gomel Park (Гомельскі філіял групы кампаній IBA) 
  • ItSupportMe (таксама з Гомеля)

Мы ўжо пісалі, што дзве апошнія кампаніі гралі прыкметную ролю ў дзелавым жыцці Гомеля. Напрыклад, там праходзілі размеркаванне студэнты гомельскіх універсітэтаў. 

У кастрычніку з’явіліся новыя забароны (тут мы разабралі, ці стала кампаніям яшчэ горш). Акцыянерам «з недружалюбных дзяржаў» забаранілі рэарганізацыю кампаній і выхад з іх. А сам спіс папоўніўся дзвюма новымі юрасобамі.

У тым ліку яшчэ адной ІТ-кампаніяй з Гомеля — ТАА «Мбайсікл» (Mbicycle).

Софт для НБА і паспяховы старт

У 2017 годзе на гомельскай тэлевізіі паказалі сюжэт пра рэзідэнта мясцовага тэхнапарка. «Апошнім часам Беларусь прызнаная флагманам ІТ-тэхналогій» — такімі словамі пачынаўся сюжэт пяцігадовай даўніны. CEO Mbicycle Ігар Нікалаеў расказваў тэлегледачам, што кампанія распрацоўвае праграмнае забеспячэнне для амерыканскай баскетбольнай лігі (НБА) — софт для датчыкаў, што мацуюцца на целы гульцоў або мяч і збіраюць статыстыку. 

Замежны ўладальнік Mbicycle, праз якога кампанія і трапіла ў спіс Саўміна — кіпрская Niltasoft

Што яшчэ вядома пра Niltasoft

Niltasoft звязаная яшчэ з адной ІТ-кампаніяй з офісам у Беларусі — Softline (або Noventiq — кампанія нядаўна рэарганізавала і перайменавала еўрапейскі бізнэс). Паводле даных кіпрскага рэестра, Niltasoft валодае акцыямі дацкага філіяла Softline. 

Цяпер каманда Mbicycle працуе з Польшчы, Грузіі і Казахстана. Офіс У Гомелі на сайце і ў сацсетках кампаніі не згадваецца. 

Гомельская тэлевізія здымала сюжэт і пра іншага фігуранта «недружалюбнага» спісу — кампанію ItSupportMe.

Аб’ядноўвае Mbicycle і ItSupportMe яшчэ і тое, што абедзве кампаніі двойчы станавіліся лаўрэатамі дзяржаўнага конкурсу «Прадпрымальнік года»

  • ItSupportMe — у 2016 (намінацыя «Інавацыйна актыўны бізнэс») і 2017 («Эфектыўны бізнэс у сферы паслуг») гадах. 
  • Mbicycle — у 2020 («Паспяховы старт») і 2021 («Эфектыўны бізнэс у сферы паслуг») гадах.

Заяўку на ўдзел у конкурсе кампаніі накіроўваюць у «гарвыканкамы, райвыканкамы, адміністрацыі раёнаў г. Мінска».

Магчыма, рэгіянальныя чыноўнікі маглі ўлічваць вынікі конкурсу пры складанні спісаў кампаній з замежнымі акцыянерамі. Акрамя згаданых ІТ-кампаній у спісе ёсць, напрыклад, вытворца аўтазапчастак з Віцебскай вобласці «Манулі Гідраўлікс» — Прадпрымальнік года-2021. 

Гомельскі райкам называе тры галоўныя прычыны паўдзельнічаць у конкурсе «Прадпрымальнік года»: 

  • Атрымаць заслужанае прызнанне ўрада і дзелавой супольнасці.
  • Акрамя прэміі і прызоў, атрымаць свабодны доступ да ўнікальных майстар-класаў, семінараў і кансалтынгавых паслуг ад прызнаных на міжнародным узроўні экспертаў.
  • Яшчэ раз заявіць пра сябе і свой бізнэс з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі, стаць натхняльнікам і прыкладам для бізнэсоўцаў-пачаткоўцаў.

За перамогу ў сваёй намінацыі Прадпрымальнік года атрымлівае дыплом і грашовую прэмію ў памеры 50 базавых велічынь.

У 2022 годзе гэта 1600 беларускіх рублёў.

Акцыянераў EPAM IBA Gomel Park ды іншых зноў абмежавалі. Ці стала ім горш?
Акцыянераў EPAM, IBA Gomel Park ды іншых зноў абмежавалі. Ці стала ім горш?
Па тэме
Акцыянераў EPAM, IBA Gomel Park ды іншых зноў абмежавалі. Ці стала ім горш?
EPAM прадае актывы ў Расіі. Паглядзелі чым валодае кампанія ў рэгіёне
EPAM прадае актывы ў Расіі. Паглядзелі, чым валодае кампанія ў рэгіёне
Па тэме
EPAM прадае актывы ў Расіі. Паглядзелі, чым валодае кампанія ў рэгіёне
Больш не IBA Group. Як кампаніі сціраюць Беларусь са сваёй гісторыі і брэнда
Больш не IBA Group. Як кампаніі сціраюць Беларусь са сваёй гісторыі і брэнда
Па тэме
Больш не IBA Group. Як кампаніі сціраюць Беларусь са сваёй гісторыі і брэнда

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Лаврентий  Лучезарный
Лаврентий Лучезарный Пилот межзвёздного пространства в Космолёт
0

Две из них малоизвестны — зато побеждали в государственном конкурсе «Предприниматель года».

Любишь кататься - люби и саночки возить.
Любишь медок - люби и холодок.

1

Бабла мало, нет мерседесов, телки на задне…

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
2

Зато они могут продавать компьютеры и остальное и выплачивать сотрудникам с этого ЗП, другого имущества особо и нету)