Honda пачала прымаць да аплаты біткойн і яшчэ мноства крыптавалют. А Tesla — не

Вядомы японскі вытворца аўтамабіляў, матацыклаў і сілавога абсталявання Honda стаў прымаць аплату больш як у 45 найбуйнейшых крыптавалютах свету, паведамляе Bitcoinik.

Пакінуць каментарый

Для гэтага кампанія запартнёрылася з плацежнай сістэмай на базе блакчэйну FCF Pay. Кліенты Honda цяпер могуць узяць у лізінг або набыць яе прадукцыю за біткойн, эфір, Ripple, Shiba Inu (SHIBA), Cardano (ADA), Polkadot і іншую крыпту.

Гэта сведчыць аб паскарэнні ўкаранення крыптавалют у якасці сродку плацяжу. У 2021 годзе Tesla пачала прымаць біткойн за свае электракары, хоць і ненадоўга. На гэтым фоне яго курс узлятаў да $69 тысяч. Улетку з’явіліся чуткі, што кампанія можа вярнуць аплату ў крыпце.

Tesla теперь можно купить за биткоин
По теме
Tesla теперь можно купить за биткоин
Альткоины стали расти быстрее биткоина — виновата Tesla
По теме
Альткоины стали расти быстрее биткоина — виновата Tesla
95 адсоткаў NFT-калекцый, якія прадаваліся за мільёны долараў, больш нічога не каштуюць
Па тэме
95 адсоткаў NFT-калекцый, якія прадаваліся за мільёны долараў, больш нічога не каштуюць

Читать на dev.by