HP звальняе да 10% штату
На працягу наступных трох гадоў HP скароціць да 6 тысяч чалавек. Пра гэта кампанія абвясціла ў аўторак.
У рамках плана пад назваю Future Ready Transformation тэхнагігант плануе паменшыць свой глабальны штат на 4-6 тысяч чалавек да канца 2025 фінансавага года. Wzgth кампанія налічвае 61 тысячу супрацоўнікаў.
У выніку рэструктурызацыя абыдзецца HP у $1 млрд. Аднак у перыяд правядзення працэдуры кампанія разлічвае эканоміць дзякуючы ёй $1,4 млрд на год.
Напярэдадні HP выпусціла справаздачу за 4 квартал. Яе выручка за тры месяцы хоць і перасягнула чаканні інвестараў, але ў гадавых суадносінах на тле падзення спажывецкага попыту на камп’ютары і іншую тэхніку пасля пандэмійнага ўзлёту знізілася на 11% да $14,8 млрд.
Читать на dev.by