«Рэзюмэ гляджу вачыма». Як эйчары фільтруюць CV-слоп
І наогул — якую частку сваёй працы эйчары (не) аддаюць ШІ?
І наогул — якую частку сваёй працы эйчары (не) аддаюць ШІ?
І наогул — якую частку сваёй працы эйчары (не) аддаюць ШІ?
— Вядома, у сваёй штодзённай працы я выкарыстоўваю AI. Хаця ў мяне ёсць падпіскі і на Claude, і на ChatGPT, з апошнім неяк больш звычна і зручней.
Рэзюмэ я праглядаю сама — вачыма, ніколі не прапускаю іх праз AI ці ATS. А вось тэкст вакансій аддаю на волю ChatGPT — літаральна скормліваю яму кантэкст ад кампаніі ды заяўку на вакансію. Але потым сама ж рэдагую.
Пры падрыхтоўцы да суразмоўя, калі бачу, што нейкі момант у CV кандыдата патрабуе ўдакладнення, — прашу ChatGPT прапанаваць мне 2-3 кейсы, з дапамогай якіх я змагу высветліць дэталі. Як правіла, кейсы я адбіраю і карэктую таксама сама.
Калі тэставае заданне абавязковае, то звычайна ў нас ёсць дакумент, у якім тэхнічны эксперт пакідае пазнакі да тэставага, — я бяру гэты дакумент і прашу ChatGPT пакінуць паўнавартасны фідбэк на аснове працы і гэтых самых нататак (а ён аналізуе і фармулюе высновы для кандыдата).
Таксама я магу папрасіць ChatGPT сабраць добры фідбэк на аснове сваіх жа ўласных нататак пра кандыдата.
За ідэямі я таксама магу звяртацца да AI. Папросту даю кантэкст, напрыклад, распісваю, якую падзею або івэнт мы плануем правесці, і прашу прапанаваць, як можна рэалізаваць.
Яшчэ я магу накідаць думак, якія круцяцца ў мяне ў галаве, — і папрасіць прыбраць сумбур і надаць ім структуру (гэта выдатна дапамагае, калі ў цябе ёсць звычайная ідэя, — і табе трэба яе праверыць або развіць; я надыктоўваю ўсё гэта ChatGPT).
Таксама я магу выкарыстоўваць AI для стварэння малюнкаў, калі мне трэба для публікацыі ў той ці іншай сацсетцы.
— Для мяне ШІ — не поўная замена, а хутчэй асабісты асістэнт, які часткова спрашчае маю працу.
Напрыклад, я праглядаю рэзюмэ сама, але часам давяраю нейрасетцы "выціскаць" сутнасць з вялікіх рэзюмэ. Ведаю, што ў LinkedIn маіх калег-рэкрутараў за гэта ганяць. Але ў CV часта шмат "вады" — а ШІ прыбірае ўсё лішняе. Табе не трэба прабірацца праз лес, каб знайсці грыб (а можа і не знайсці ўвогуле).
Трэба, вядома, трымаць у галаве, што нейрасетка здольная галюцыніраваць — і ў нейкім парыве шчодрасці можа прыпісаць кандыдатам навыкі або вопыт, якіх у іх няма. Таму праверка — наша ўсё.
І я супраць таго, каб дазволіць нейрасетцы цалкам самастойна адбіраць кандыдатаў пад запыт. У такім выпадку мы рызыкуем адсеяць добрых суіскальнікаў, якія не падганяюць свае рэзюмэ пад вакансію або фармулююць думку інакш. ШІ працуе паводле скрыпта — і шукае шаблонных спецыялістаў. Але працадаўцу патрэбны не тыя, хто ўмее складаць рэзюмэ, а тыя, хто ўмее працаваць.

Таксама нейрасетка дапамагае мне складаць лісты і некаторыя тэксты. Але зноў жа я не аддаю ўсю перапіску ШІ, лічу, што ў любым дыялогу павінен заставацца чалавек, а не машына. І, дарэчы, не люблю і адразу бачу, хто ў LinkedIn публікуе ШІ-тэксты — яны нейкія "пластыкавыя".
Яшчэ я рыхтуюся да інтэрв’ю з ШІ — складаю пытанні і ствараю сітуацыйныя кейсы для кандыдатаў. Каб ніхто не пісаў потым у тым жа LinkedIn, што "на суразмоўі эйчар зачытвала пытанні па паперцы, а сама ні бум-бум", вывучаю тэму глыбей і прашу нейрасетку растлумачыць мне нешта простай мовай.
У чым ШІ — выдатны памочнік для мяне:
Нейкі час у мяне быў ШІ-асістэнт, які запісваў анлайн-інтэрв’ю з суіскальнікамі і рабіў самары сустрэчы, але некаторых кандыдатаў (не ўсіх) гэта палохала — яны прасілі, калі можна, адключыць бота.
Ці бачу я, як саіскальнікі выкарыстоўваюць ШІ — ну, вядома, так. Асабліва гэта заўважна з суправаджальных лістоў. Але я ў гэтым не бачу праблемы, калі чалавек не хлусіць у іх і не прыпісвае сабе нічога лішняга.
З відавочнымі доказамі таго, што нейкі кандыдат спрабаваў прайсці ШІ-фільтр (калі б ён у мяне быў), я не сутыкалася. Але чытала ў пастах калег, што часам саіскальнікі ў падвал рэзюмэ "зашываюць" тэкст вакансіі дробным шрыфтам, каб нейрасетка выдала 100% супадзенне. Ну, гэта забаўна, але са мной не спрацуе.


Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
Would you hire an employee if you were figure out he hidden their true appearance during an interview using AI but there are enough evidence to believe that the person didn't use AI to answer interview questions?
Вы бы наняли человека, если бы после интервью вяснили что он/она скрывали свою реальную внешность с помощью AI? При этом человек прошёл интервью хорошо и есть достаточно оснований пологать что человек не использовал AI для ответа на вопросы(человек готов пройти интервью заного оффлайн).
ИИистерия...)
А вы чем смотрите резюме? Пишите нам в каментах )