Горшая ў Еўропе: Беларусь засвяцілася ў сусветным рэйтынгу ШІ
Аналітычны цэнтр Oxford Insights апублікаваў свежы даклад Government AI Readiness Index. Аўтары ацанілі гатоўнасць урадаў 195 краін укараняць і выкарыстоўваць ШІ ў дзяржаўных працэсах, эканоміцы і грамадстве.
Краіны ацэньваліся па 6 групах крытэрыяў:
- інстытуцыйная здольнасць (policy capacity) — здольнасць дзяржавы актыўна ўплываць на тое, як ШІ развіваецца і выкарыстоўваецца ў краіне;
- кіраванне і рэгуляванне (governance) — сістэма механізмаў нагляду, якія забяспечваюць адказнае і бяспечнае выкарыстанне ШІ, абарону грамадскіх інтарэсаў;
- інфраструктура для ШІ (AI infrastructure) — тэхнічная і лічбавая база, неабходная для развіцця і ўжывання ШІ;
- укараненне ШІ у дзяржсектары (public sector adoption) — наколькі эфектыўна органы выкарыстоўваюць ШІ у сваёй працы;
- распрацоўка і распаўсюджванне ШІ (development and diffusion) — падтрымка стварэння ШІ-тэхналогій і іх шырокага ўкаранення ў эканоміцы;
- устойлівасць (resilience) — здольнасць грамадства і эканомікі адаптавацца да наступстваў укаранення ШІ.
Беларусь заняла ў рэйтынгу 121 месца — паміж афрыканскай астраўной дзяржавай Кабо-Вердэ і Трынідадам і Табага, што ў Карыбскім моры. Гэта найгоршы вынік па Еўропе, якую аўтары дзеляць на Заходнюю і Усходнюю. Украіна, напрыклад, увайшла ў дзясятку лідараў па Усходняй Еўропе.
Лідзіруюць ЗША. У топавую тройку таксама ўвайшлі Злучанае Каралеўства і Францыя, далей — Нідэрланды, Германія і Кітай.
Поўную версію даклада з падрабязнай метадалогіяй можна паглядзець тут.
Міністр інфармацыі назваў сацыяльныя сеткі «варожым злом»
Міністр інфармацыі назваў сацыяльныя сеткі «варожым злом»
Читать на dev.by