Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Міністр інфармацыі назваў сацыяльныя сеткі «варожым злом»

Міністр інфармацыі Беларусі Марат Маркаў выступіў сёння на XII Форуме маладых журналістаў «За межамі клікбэйта».

7 каментарыяў
Міністр інфармацыі назваў сацыяльныя сеткі «варожым злом»

Міністр інфармацыі Беларусі Марат Маркаў выступіў сёння на XII Форуме маладых журналістаў «За межамі клікбэйта».

«Мы з вамі ўступілі ў эпоху інфармацыйнай ілюзіі, абсалютна новы інфармацыйны час. Колькасць інфармацыі ў сетцы, якая не мае ніякага дачынення да праўды — пастаянна расце», — цытуе яго тэлеграм-канал ведамства.

Чыноўнік заявіў, што сучаснае грамадства немагчыма ўявіць без інфармацыйнай сферы. І што яна не проста змянілася, а стала для людзей новым асяроддзем пражывання.

«Тэма нашага форуму лагічна працягвае гэты пасыл. Клікбэйт стварае інтрыгуючыя загалоўкі і прэв’ю, прымушаючы эмацыянаваць карыстальніка, клікаць і пераходзіць туды, дзе няма чаканага зместу. Толькі ілюзія і падман», — жахае аўдыторыю чыноўнік.

Паводле яго слоў, у сацсетках штодня распаўсюджваецца не менш за 1,5 млрд фэйкаў. Таму «задача журналіста ў гэтым асяроддзі — быць маяком праўды».

«Сацыяльныя сеткі — гэта не толькі варожае зло, гэта — ваш рабочы інструмент», — абвясціў чыноўнік.

Паводле дадзеных Маркава, у Беларусі налічваецца 7,6 млн актыўных карыстальнікаў сацсетак, а ў інтэрнэце беларусы праводзяць 4-6 гадзін у дзень. Пры гэтым давер да дзяржСМІ расце і дасягнуў 61,4%, сцвярджае ён. Але «расслабляцца нельга: магчымасці для маніпуляцый растуць хутчэй, чым інструменты абароны».

Таксама Маркаў згадаў пра ШІ — сказаў, што гэта не супернік, а «добрая канкурэнтная перавага». Яго выкарыстоўваюць нават рэгіянальныя рэдакцыі: ад карыкатур «Віцебскіх вестак» да «ажыўшай» гісторыі вёскі ад «Маяка Палесся», прывёў прыклад ён.

У завяршэнне свайго спіча ён нагадаў прысутным, што «свабода СМІ павінна быць падпарадкавана галоўным патрэбам цэласнасці дзяржавы… Так што, вучымся абараняць нашу краіну, калегі».

Клапоцяцца: у МУС заклікалі не ставіць геаметкі ў сацсетках
Клапоцяцца: у МУС заклікалі не ставіць геаметкі ў сацсетках
Па тэме
Клапоцяцца: у МУС заклікалі не ставіць геаметкі ў сацсетках
Meta просяць дадаць беларускую мову ў Instagram і Threads. Можаце далучыцца да петыцыі
Meta просяць дадаць беларускую мову ў Instagram і Threads. Можаце далучыцца да петыцыі
Па тэме
Meta просяць дадаць беларускую мову ў Instagram і Threads. Можаце далучыцца да петыцыі
Чытайце таксама
Міністр патлумачыў пагаршэнне мабільнай сувязі на прыкладзе вады ў шматпавярховым доме
Міністр патлумачыў пагаршэнне мабільнай сувязі на прыкладзе вады ў шматпавярховым доме
Міністр патлумачыў пагаршэнне мабільнай сувязі на прыкладзе вады ў шматпавярховым доме
4 каментарыя
Міністр інфармацыі назваў сацыяльныя сеткі «варожым злом»
Міністр інфармацыі назваў сацыяльныя сеткі «варожым злом»
Міністр інфармацыі назваў сацыяльныя сеткі «варожым злом»
7 каментарыяў
Улады сказалі, ці будуць у Беларусі блакаваць сацсеткі для падлеткаў
Улады сказалі, ці будуць у Беларусі блакаваць сацсеткі для падлеткаў
Улады сказалі, ці будуць у Беларусі блакаваць сацсеткі для падлеткаў
1 каментарый
«Не бачу сэнсу». Кіраўнік Мінінфарма адказаў пра павелічэнне долі беларускага кантэнту на ТБ
«Не бачу сэнсу». Кіраўнік Мінінфарма адказаў пра павелічэнне долі беларускага кантэнту на ТБ
«Не бачу сэнсу». Кіраўнік Мінінфарма адказаў пра павелічэнне долі беларускага кантэнту на ТБ
13 каментарыяў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Валдис Адаскус
Валдис Адаскус Старший Заместитель Младшего Пропагандиста по работе с РБ в Европейское ЦИПСО
2

Три раза прочитал сказанное министром. Видно, что доступа к новейшим версиям западных нейросетей у его спичрайтеров нет и приходится довольствоваться Алисой или deepseek. Ибо только они способны генерировать текст на 100% состоящий из воды.

-4

Интересно, чем же соевым уже deepseek не угодил? Что его в лист зрады записали😁

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
2

В Бресте в рамках проекта «Цифровая звезда» открыли очередную табличку с QR-кодом. На этот раз - под мемориальной доской маршала СССР Георгия Жукова, которая находится на входе в гимназию №6.

сохранение исторической памяти является одной из основ духовных и культурных традиций белорусского народа, которая обеспечивает неразрывную связь между прошлым и настоящим на пути мира и созидания

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
1

Я и один раз не выдержал

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
3

Не читайте заграничных фейков, читайте отечественные

2

Писал большой коммент, а потом... напишу коротко: уже выросло поколение, которое и так знает где искать правду. Печально, всё это. И как сказал один человек, нужно, что бы ещё лет десять не смогли свернуть в сторону.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
0

Правда только в одноименной газете и в государственном телевизоре, всё остальное происки врагов и фейки