IBM: дзякуючы АІ для ўваходу ў ІТ больш не патрэбная «паперка»

Каб знайсці працу ў сферы тэхналогій, больш не трэба атрымліваць профільны дыплом: стварэнне прадуктаў людзям без адпаведнага бэкграўнду моцна палегчыць штучны інтэлект. Такое меркаванне ў інтэрв’ю Fortune выказаў глабальны кіраўнічы партнёр па генератыўным АІ у IBM Consulting Мэцью Кэндзі.

9 каментарыяў

«Павялічыцца хуткасць, з якой людзі змогуць прыдумляць і правяраць свае ідэі, ствараць нешта. Для гэтага не будзе патрэбы ў дыпломе па ІТ-дысцыплінах», — кажа Кэндзі.

Спецыяліст лічыць, што ў выніку развіцця АІ важнасць атрымаюць гуманітарныя навыкі, такія як крытычнае і творчае мысленне: «Цікаўнасць, крэатыўнасць і інавацыйнасць будуць надзвычай важныя, бо АІ вызваліць больш рэсурсаў для працэсу творчага мыслення».

Дзякуючы АІ, напрыклад, генератарам выяў, больш людзей зможа ўвайсці не толькі ў айцішныя прафесіі, але і ў мастацтва. Так, можна будзе працаваць графічным дызайнерам, не будучы ім па прафесіі і адукацыі, адзначае Кэндзі.

Ён далёка не адзіны прадстаўнік свету ІТ, які кажа пра важнасць гнуткіх навыкаў. Раней аналагічны пункт гледжання выказвалі супрацоўнікі OpenAI і LinkedIn.

VP LinkedIn: «срок годности» университетских дипломов в век ИИ сокращается — и очень быстро
По теме
VP LinkedIn: «срок годности» университетских дипломов в век ИИ сокращается — и очень быстро
В OpenAI назвали скилл поважнее промпт-инжиниринга. И он не (совсем) про нейросети
По теме
В OpenAI назвали скилл поважнее промпт-инжиниринга. И он не (совсем) про нейросети
Самые трендовые навыки на 2024 год по версии Coursera
По теме
Самые трендовые навыки на 2024 год по версии Coursera

Читать на dev.by