IBM хоча адсудзіць у экс-менеджаркі паўмільёна долараў бонусаў

IBM спрабуе спагнаць з адной з былых топаў у Тайландзе $470 тысяч, выплачаныя ў выглядзе прэміі. Прычына — праз некалькі тыдняў пасля сыходу яна ўладкавалася ў Accenture, да канкурэнта IBM.

4 каментарыя

Пазоў быў пададзены ў Нью-Ёрку на мінулым тыдні. IBM адзначае, што Патама Чантарук пачала працаваць у яе ў 2018 годзе генеральным менеджарам па краіне — гэта найвышэйшая пасада ў IBM у Тайландзе.

За час працы Чантарук атрымала шэраг выплат акцыямі ў рамках пагаднення, якое забяспечвала абарону канфідэнцыйнай інфармацыі IBM. Чантарук абавязалася на працягу абумоўленага перыяду часу не пераходзіць на працу да канкурэнтаў. У адваротным выпадку кампанія пакідала за сабой права адклікаць бонусы.

Чантарук звольнілася 28 лютага 2022 года. Менш ніж праз 6 тыдняў, 11 красавіка, яна пачала працаваць у Accenture Thailand на аналагічнай пасадзе, якую займала ў тайландскім падраздзяленні IBM — кіраўнічай дырэктаркі.

IBM скарачае 4 тысячы супрацоўнікаў
Па тэме
IBM скарачае 4 тысячы супрацоўнікаў

IBM запатрабавала ад яе вярнуць больш за $470 тысяч да 1 лістапада, а пазней падоўжыла тэрмін да 9 студзеня, але Чантарук гэтага не зрабіла. У выніку экс-менеджарка атрымала пазоў за парушэнне дамовы. Акрамя названай сумы яе хочуць прымусіць вярнуць працэнты і пакрыць судовыя выдаткі.

Раней Чантарук больш за 20 гадоў прапрацавала ў Microsoft. Таксама яна ўвайшла ў топ-24 жанчын года паводле версіі Bangkok Post у 2021 годзе.

Twitter назбіраў мільёны долараў неаплачаных рахункаў і дзясятак пазоваў
Па тэме
Twitter назбіраў мільёны долараў неаплачаных рахункаў і дзясятак пазоваў
Пакуль усе тэхнагіганты падаюць, акцыі IBM па выніках года ў плюсе
Па тэме
Пакуль усе тэхнагіганты падаюць, акцыі IBM па выніках года ў плюсе
IBM вынуждает ненужных сотрудников увольняться под угрозой ссылки
По теме
IBM вынуждает ненужных сотрудников увольняться под угрозой ссылки

Читать на dev.by