Чатбот OpenAI ужо пачаў замяняць супрацоўнікаў у кампаніях, і некаторыя, паглядзеўшы, што ўмее штучны інтэлект ужо цяпер, баяцца страціць працу. Веданне АІ між тым робіцца неабходным, каб заставацца запатрабаванымі на рынку працы ў самых розных сферах.

Але ёсць ІТ-спецыялісты, якія наадварот радыя ChatGPT і сэрвісам на базе АІ. Гэтыя тэхналогіі павышаюць эфектыўнасць праграмістаў і дазваляюць пісаць якаснейшы код хутчэй.
Эксперты галіны сцвярджаюць, што інструменты накшталт ChatGPT і Copilot ад GitHub шмат у чым спросцяць навучанне праграмаванню і знізяць парог уваходу ў айці. Гэта дапаможа вырашыць праблему хранічнага недахопу кадраў у галіне.
«Распрацоўшчыкі, платформенныя і DevOps-Інжынеры імкнуцца аўтаматызаваць як мага больш руцінных задач і вызваліцца для задач, якія патрабуюць больш высокаўзроўневага мыслення. АІ можа дапамагчы аўтаматызаваць многія з гэтых руцінных задач», — адзначаюць гульцы рынку. Штучнаму інтэлекту яшчэ вельмі далёка да крэатыўнасці чалавека, і гэта той кірунак, дзе могуць рэалізоўвацца прасунутыя кодары, скінуўшы з сябе лішняе.
Прафесійныя кодары і не толькі часта шукаюць адказы на пытанні на спецыялізаваных форумах накшталт Stack Overflow, а самі кодары жартуюць, што навучанне праграмаванню — шмат у чым навучанне мастацтву капіпасцінгу. ChatGPT — усяго толькі яшчэ адзін памочнік, здольны генераваць код на запыт улёт.
Таксама эксперты лічаць, што штучны інтэлект робіць тэхналогіі значна даступнейшымі для кампаній, якія менш падкаваныя ў гэтым плане. А гэта прывядзе да росту попыту на спецыялістаў, якія будуць укараняць і падтрымліваць АІ-інструменты ў іх.
Тым не менш ChatGPT і падобныя тэхналогіі могуць адчувальна паўплываць на прафесію распрацоўшчыка ў сярэдне- і доўгатэрміновай перспектыве, паколькі робяцца ўсё разумнейшыя, зніжаючы патрэбу ў простых кодарах. Але, з іншага боку, павышаюць важнасць спецыялістаў, якія будуць забяспечваць стабільнае функцыянаванне АІ-сістэм і збіраць фрагменты кода чатботаў у працоўныя прадукты. А значыць, ІТ-прафесіяналы будуць запатрабаваныя яшчэ вельмі доўга.
Нет никакой хронической нехватки кадров в отрасли, очнитесь!
Отрасль уже выплюнула сотни тысяч кадров на улицу!
В отраси есть хроническая нехватка доверия—кады с 10летним опытом заставляют решать загадки на собеседованиях.
В строительстве отделочника не просят отделать им комнату на собеседовании за спасибо, а в айти с тобой даже разговаривать не станут, если ты не согласен.
Дык можа праблема ў тым што вы такі сабе спецыяліст калі не разумееце што ў хаш табліцы шукаць хутчэй чым цыклам праз весь спіс праходзіць :) Ніколі не бачыў складаных задач на інтервью якія б не рэшыў чалавек больш-меньш разумеючы тэму. Зазвычай усе на базавае разуменне алгарытмаў і структур дадзеных 🙂
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Нет никакой хронической нехватки кадров в отрасли, очнитесь!
Отрасль уже выплюнула сотни тысяч кадров на улицу!
В отраси есть хроническая нехватка доверия—кады с 10летним опытом заставляют решать загадки на собеседованиях.
В строительстве отделочника не просят отделать им комнату на собеседовании за спасибо, а в айти с тобой даже разговаривать не станут, если ты не согласен.
Дык можа праблема ў тым што вы такі сабе спецыяліст калі не разумееце што ў хаш табліцы шукаць хутчэй чым цыклам праз весь спіс праходзіць :) Ніколі не бачыў складаных задач на інтервью якія б не рэшыў чалавек больш-меньш разумеючы тэму. Зазвычай усе на базавае разуменне алгарытмаў і структур дадзеных 🙂
Ну вебне и растоманам да, нормальным специалистам можно не волноваться.