IBM скарачае 4 тысячы супрацоўнікаў
IBM плануе скараціць 3900 супрацоўнікаў, піша Reuters. Пра гэта ў інтэрв’ю ў сераду заявіў фінансавы дырэктар кампаніі Джэймс Кавана.
Звальненні закрануць прыкладна 1,5% глабальнага штату IBM і абыдуцца ёй у $300 млн. У асноўным гэта будуць супрацоўнікі, якія сталі непатрэбнымі пасля продажу бізнэсу Kyndryl і часткі АІ-падраздзялення Watson Health. Між тым кампанія плануе наймаць супрацоўнікаў «для правядзення даследаванняў і распрацовак, арыентаваных на кліентаў».
Акцыі IBM упалі на 2% на постмаркеце ў сераду — аналітыкі патлумачылі гэта тым, што кампанія не апраўдала прагнозаў аналітыкаў па свабодным грашовым патоку паводле вынікаў 2022 года (хоць і зафіксавала максімальны гадавы прырост выручкі за апошняе дзесяцігоддзе, а вынікі 4 квартала выявіліся лепшымі за чаканыя), а таксама тым, што інвестары чакалі сур’ёзнейшых мер зніжэння выдаткаў.
Паводле інфармацыі Кавана, цяпер «блакітнай гігант» налічвае 260 тысяч супрацоўнікаў. Гэта прыкладна на 22 тысячы менш, ніж у снежні 2021 года.
Читать на dev.by