«Ідзіце. К. Чорту»: Маск паслаў рэкламадаўцаў, якія зладзілі байкот X
Пасля байкоту буйных рэкламадаўцаў сацсеткі Ілану Маску давялося прынесці публічныя прабачэнні за сваю падтрымку антысеміцкіх пастоў і нават наведаць Ізраіль. Цяпер ён абражае рэкламадаўцаў.
Паводле звестак Bloomberg, на канферэнцыі DealBook у Нью-Ёрку выступ Маска быў вельмі эмацыйным. Ён пракаментаваў сыход рэкламадаўцаў з пляцоўкі: «Калі гэта да чаго і прывядзе, то толькі да знішчэння кампаніі, і тады ўвесь свет будзе ведаць, што рэкламадаўцы яе забілі».
Бізнэсовец назваў гэты дэмарш спробай шантажу пры дапамозе грошай. Ён заявіў, што не будзе скакаць пад дудку рэкламадаўцаў у надзеі вярнуць сабе давер кампаній, якія абвясцілі байкот сацсеткі. «Хтосьці паспрабуе шантажаваць мяне рэкламай? Шантажаваць мяне грашыма? Ідзіце к чорту. Ідзіце. К. Чорту. Гэта зразумела?», — сказаў Маск.
Раней скандал выклікала яго адабрэнне антысеміцкіх пастоў, пасля чаго Маск здзейсніў паездку ў Ізраіль. Там мясцовыя ўлады паказалі яму наступствы нападаў ХАМАС 7 кастрычніка. Бізнэсовец падкрэсліў, што гэты візіт не быў актам дэманстрацыі раскаяння, бо планаваўся яшчэ да таго, як рэкламадаўцы пачалі байкатаваць X.
Читать на dev.by