Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Гульні Netflix стануць даступныя на тэлевізарах. Смартфоны стануць кантролерамі

Кампанія працуе над тым, каб зрабіць свой гульнявы сэрвіс даступным на смарт-тэлевізарах.

Пакінуць каментарый
Гульні Netflix стануць даступныя на тэлевізарах. Смартфоны стануць кантролерамі

Кампанія працуе над тым, каб зрабіць свой гульнявы сэрвіс даступным на смарт-тэлевізарах.

Паводле даных Bloomberg, на гэта паказвае праграмны код, які выявілі карыстальнікі ў праграме Netflix. Часткі кода паказваюць на тое, што юзеры змогуць выкарыстоўваць смартфоны ў якасці кантролераў пры ўзаемадзеянні з гульнямі на тэлевізарах. Раней Netflix запусціла свой гульнявы каталог пры канцы 2021 года. Ён даступны на iPhone, iPad і прыладах з Android.

Распрацоўшчыкі ўжо выпусцілі дзясяткі гульняў, у тым ліку Into the Dead 2: Unleashed, Stranger Things 3: The Game і Card Blast. На прыладах Apple гульні выпускаюцца асобна праз App Store, але іх можна запускаць праз праграму Netflix, маючы падпіску на стрымінгавы сэрвіс. Прадстаўнікі сэрвісу раней заяўлялі, што ў планах кампаніі перанесці гульнявы сэрвіс на іншыя прылады і стварыць шырэйшую воблачную платформу.

Netflix прымусіць падпісчыкаў раз на месяц падключацца да Wi-Fi для барацьбы з шэрынгам пароляў
Netflix прымусіць падпісчыкаў раз на месяц падключацца да Wi-Fi для барацьбы з шэрынгам пароляў
Па тэме
Netflix прымусіць падпісчыкаў раз на месяц падключацца да Wi-Fi для барацьбы з шэрынгам пароляў
Заснавальнік Netflix сышоў з пасады гендырэктара кампаніі
Заснавальнік Netflix сышоў з пасады гендырэктара кампаніі
Па тэме
Заснавальнік Netflix сышоў з пасады гендырэктара кампаніі
Netflix адкрывае інжынерны цэнтр у Варшаве шукае распрацоўшчыкаў
Netflix адкрывае інжынерны цэнтр у Варшаве, шукае распрацоўшчыкаў
Па тэме
Netflix адкрывае інжынерны цэнтр у Варшаве, шукае распрацоўшчыкаў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.