ШІ-асістэнт ад беларусаў сабраў $600 тыс. у перадпасяўным раўндзе

ШІ-асістэнт Skarbe, створаны беларусамі, прыцягнуў $600 тысяч у перадпасяўным раўндзе, паведамляе Tech.eu. Інструмент спрашчае працэс продажаў для прадпрымальнікаў, якім не падыходзяць традыцыйныя CRM-сістэмы, арыентаваныя на аддзелы продажаў.

3 каментарыя

У заснавальнікаў і невялікіх стартапаў няма часу, каб уручную абнаўляць варонкі продажаў і маніторыць дашборды. ШІ-памочнік Skarbe інтэгруецца з электроннай поштай і календаром і на аснове іх зместу прапануе наступныя крокі, складае емэйлы ў стылі карыстальніка, адсочвае ўгоды і актыўнасць кантактаў. Таксама ён аўтаматычна рэзюмуе мітынгі, нагадвае пра дэдлайны і арганізуе камунікацыю ў зручным інтэрфейсе. Яго можна папрасіць дапамагчы з падрыхтоўкай да званка ці скласці план дзеянняў на дзень.

Паводле слоў СЕО і кофаўндара Skarbe Мікіты Мартынава, звыклыя сістэмы кіравання кліентамі папросту не адказваюць патрэбам большасці фаўдараў. Стартап робіць асістэнта для невялікіх — падобных да сябе — каманд, якім ужо даводзіцца жангліраваць кіраваннем прадуктам, кліентамі і наймам. Карыстальнікі хваляць Skarbe не толькі за тое, што ён просты і гнуткі, але і за тое, што ён спрашчае саму задачу і прыбірае звязаны з вядзеннем продажаў негатыў.

Зараз стартап працуе над функцыяналам, які дазволіць асістэнту адказваць лідам ад імя карыстальніка, і над мабільнай аплікацыяй. Таксама каманда плануе навучаць персаналізаваныя LLM на базе мадэляў Mistral унутры працоўнай прасторы кожнага карыстальніка.

Платформа падтрымлівае больш за 100 моў і налічвае больш за 2500 карыстальнікаў. Зараз яна прадастаўляецца па freemium-мадэлі. Інвестыцыі паскораць развіццё праекта. Раўнд узначаліў венчурны фонд FIRSTPICK пры ўдзеле Somersault Ventures і шэрагу бізнес-анёлаў.

Беларускі стартап для мужчынскага здароўя запартнёрыўся з буйным італьянскім універсітэтам
Па тэме
Беларускі стартап для мужчынскага здароўя запартнёрыўся з буйным італьянскім універсітэтам
Стартап ScootAPI з беларускімі каранямі купіла латвійская кампанія
Па тэме
Стартап ScootAPI з беларускімі каранямі купіла латвійская кампанія

Читать на dev.by