АІ дапаможа карыстальнікам Google спланаваць падарожжа

Кампанія паказала некалькі абнаўленняў, якія палягчаюць планаванне падарожжаў. Функцыі пошуку з выкарыстаннем АІ дапамогуць карыстальнікам пабудаваць уласны маршрут.

1 каментарый

Google Maps пачне падказваць карыстальнікам месцы, якія неабходна наведаць. Функцыя спачатку з’явіцца ў некалькіх гарадах ЗША і Канады. Рэкамендацыі будуць абнаўляцца штодня з розных крыніц, уключаючы Lonely Planet, Тhe New York Times і OpenTable. Усе рэкамендацыі з’явяцца ў трох спісах: «Набіраюць папулярнасць», «Найлепшыя за ўвесь час» і «Алмазы» — вартыя ўвагі месцы.

Таксама ў пошуку з’явіцца АІ-функцыя, якая будзе прапаноўваць карыстальнікам ідэі для падарожжаў. Пракладзены маршрут будзе ўключаць дадатковыя звесткі, напрыклад, пра пералёт і гатэлі, а таксама рэкамендацыі наведаць пэўныя месцы. З часам з’явіцца інфармацыя пра ўстановы, водгукі і фатаграфіі. Пракладзены маршрут можна будзе адправіць у іншыя сэрвісы Google.

З дапамогай функцыі Circle to Search карыстальнікі змогуць перакласці інфармацыю з любой часткі экрана ўтрыманнем кнопкі «Дадому» або навігацыйнай панэлі з наступным націскам значка перакладу. Раней функцыя была даступная на смартфонах Google Pixel 7 Plus і Samsung Galaxy S24, цяпер яна мае з’явіцца на іншых прыладах Android.

Amazon зрабіла найбуйнейшую інвестыцыю ў АІ-стартап Anthropic
Па тэме
Amazon зрабіла найбуйнейшую інвестыцыю ў АІ-стартап Anthropic
Adobe паказала рэкламны АІ-сэрвіс GenStudio
Па тэме
Adobe паказала рэкламны АІ-сэрвіс GenStudio
Microsoft і Intel па-рознаму ўяўляюць сабе АІ-камп’ютар
Па тэме
Microsoft і Intel па-рознаму ўяўляюць сабе АІ-камп’ютар

Читать на dev.by