AI-стартап Databricks сабраў больш інвестыцый за OpenAI

Кампанія, якая прапаноўвае рашэнні ў галіне штучнага інтэлекту і аналізу даных, атрымала ацэнку ў $62 мільярды пасля прыцягнення $10 мільярдаў у рамках аднаго з найбуйнейшых раўндаў венчурных інвестыцый у гісторыі.

1 каментарый

Раўнд фінансавання, які ўзначаліў фонд Thrive Capital Джошуа Кушнера, прыцягнуў інвестыцыі ад такіх вядомых інвестараў, як Andreessen Horowitz, DST Global, GIC, Insight Partners і WCM Investment Management. Таксама ўдзельнічалі Ontario Teachers' Pension Plan і новыя інвестары ICONIQ Growth, MGX, Sands Capital і Wellington Management. Гэты раўнд стаў адным з найбуйнейшых у гісторыі венчурнага фінансавання, перавысіўшы $6,6 мільярда, прыцягнутых OpenAI у кастрычніку.

Большая частка прыцягнутых сродкаў будзе выкарыстаная для таго, каб дазволіць супрацоўнікам абнаявіць свае акцыі, якія складаюць значную частку ўзнагароджання ў стартапах і маюць абмежаваны тэрмін дзеяння. Астатнія сродкі кампанія плануе выкарыстаць для наймання найлепшых спецыялістаў у галіне АІ, інвестыцый у новыя прадукты на аснове АІ і патэнцыйных магчымасцяў зліцця і паглынання для стартапаў.

Databricks чакае, што да наступнага фінансаваму квартала дасягне гадавога даходу ў $3 мільярды. Кампанія таксама прагназуе выручку ў памеры $3,8 мільярда ў наступным фінансавым годзе. Для параўнання: OpenAI прагназуе гадавыя страты ў памеры каля $5 мільярдаў. Паводле слоў гендырэктара кампаніі Алі Годсі, Databricks, хутчэй за ўсё, стане публічнай у будучыні, але дакладная дата IPO пакуль не вызначаная.

Databricks была заснаваная ў 2013 годзе. Кампанія дае інструменты ў галіне аналізу даных і штучнага інтэлекту. Сярод яе кліентаў такія карпарацыі, як Block, Comcast, Rivian і Shell. Databricks канкуруе з кампаніяй Snowflake, рынкавая капіталізацыя якой складае каля $57 мільярдаў. Платформа Lakehouse з’яўляецца асноўным прадуктам кампаніі, які аб’ядноўвае сховішча даных і рашэнні ў галіне штучнага інтэлекту.

OpenAI хоча адкупіцца ад некамерцыйнага падраздзялення, каб стаць прыбытковым бізнэсам
Па тэме
OpenAI хоча адкупіцца ад некамерцыйнага падраздзялення, каб стаць прыбытковым бізнэсам
GitHub Copilot стаў цалкам бясплатным унутры VSCode
Па тэме
GitHub Copilot стаў цалкам бясплатным унутры VSCode
Карыстальнікі API OpenAI атрымаюць доступ да новай мадэлі o1
Па тэме
Карыстальнікі API OpenAI атрымаюць доступ да новай мадэлі o1

Читать на dev.by