АІ-стартап Маска xAI будзе навучацца на публікацыях Twitter
Заснавальнік кампаніі падчас аўдыяэфіру заявіў, што кампанія зоймецца распрацоўкай штучнага інтэлекту для «пазнання сусвету».

Бізнэсовец дадаў, што для навучання АІ будуць выкарыстоўваць публічныя твіты. Маск звярнуў увагу, што іншыя кампаніі «незаконна» выкарыстоўваюць даныя сацсеткі пры навучанні сваіх мадэляў, аднак не назваў канкрэтных. Заснавальнік xAI паведаміў, што кампанія будзе імкнуцца стварыць «максімальна дапытлівы» АІ, які «разумее не толькі інтэрнэт, але і фізічны свет».
Таксама xAI будзе супрацоўнічаць з Tesla ў працы над праграмным забеспячэннем для аўтапілота. Раней Маск заяўляў, што працуе над альтэрнатывай чат-бота ChatGPT пад назвай TruthGPT. Пра запуск xAI было афіцыйна абвешчана 12 ліпеня. У лік яе супрацоўнікаў увайшлі былыя працаўнікі Deep Mind, OpenAI, Google Research, Microsoft Research, Twitter і Tesla.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.