АІ-стартап Маска xAI шукае інвестараў

Стартап у галіне штучнага інтэлекту, заснаваны Іланам Маскам, спрабуе прыцягнуць інвестыцыі да $1 мільярда.

Пакінуць каментарый

Кампанія падала заяўку ў Камісію па каштоўных паперах і біржах ЗША. Цяпер xAI ужо прадала каштоўных папер на суму $134,7 мільёна. Мінімальная інвестыцыя, якая прымаецца ад любога вонкавага інвестара, складае $2 мільёны. У якасці кіраўнікоў стартапа пазначаны сам Ілан Маск і Джарэд Бірчал, былы кіраўнік Goldman Sachs, Merrill Lynch і Morgan Stanley.

Раней у ліпені бізнэсовец заснаваў xAI з мэтай стварэння штучнага інтэлекту для «разумення сапраўднай прыроды Сусвету». Да стартапа далучыліся былыя супрацоўнікі Deep Mind, OpenAI, Google Research, Microsoft Research, Tesla і Універсітэта Таронта. Галоўны прадукт кампаніі — чат-бот Grok, інтэграваны ў сацсетку X.

«Убийца» ChatGPT c юмором: что известно о чат-боте Маска Grok
По теме
«Убийца» ChatGPT c юмором: что известно о чат-боте Маска Grok
«Ідзіце. К. Чорту»: Маск паслаў рэкламадаўцаў, якія зладзілі байкот X 
Па тэме
«Ідзіце. К. Чорту»: Маск паслаў рэкламадаўцаў, якія зладзілі байкот X
Скандынавы абурылі Маска: шведскія прафсаюзы супраць Tesla
Па тэме
Скандынавы абурылі Маска: шведскія прафсаюзы супраць Tesla

Читать на dev.by