АІ-стартап Маска xAI запусціў API
Стартап Ілана Маска xAI запусціў API для сваёй генератыўнай мадэлі Grok. Аднак кліенты сутыкнуліся з праблемамі аплаты і сумяшчальнасці мадэляў.
xAI выпусціў свой флагманскі API для мадэлі Grok у бэта-версі «grok-beta». Дагэтуль незразумела, наколькі карыстальнікам сэрвісу даступныя больш прасунутыя версіі, такія як Grok 2 і Grok mini. Кампанія прапаноўвае тарыфы ў памеры $5 за 1 мільён уваходных токенаў (прыкладна 750 тысяч слоў) і $15 за 1 мільён выходных.
API xAI таксама дазваляе падключаць мадэлі Grok да вонкавых інструментаў, такіх як базы даных і пошукавыя сістэмы. У будучыні распрацоўшчык мае намер інтэграваць мультымадальныя мадэлі, здольныя аналізаваць як тэкст, так і выяву. Першыя карыстальнікі сэрвісу адзначаюць, што сутыкнуліся з цяжкасцямі пры аплаце.
Мадэль Grok даступная падпісчыкам тарыфу Premium+ за $16 на месяц на платформе X. Яе можна выкарыстоўваць для генерацыі выяў, навінавых зводак і аналізу падзей. Інтэграцыя Grok з генератарам выяў Flux дазваляе ствараць выявы без фільтраў, што выклікае крытыку карыстальнікаў.
xAI імкнецца дагнаць сваіх канкурэнтаў, такіх як OpenAI і Anthropic, у гонцы за лідарства ў галіне генератыўнага AI. У маі кампанія прыцягнула $6 мільярдаў інвестыцый ад такіх буйных венчурных гульцоў, як Andreessen Horowitz, Sequoia Capital і Fidelity. Маск сцвярджае, што даныя X даюць хAI перавагу і сацсетка змяніла сваю палітыку, дазволіўшы xAI выкарыстоўваць кантэнт для навучання сваіх мадэляў.
Акцыянеры Tesla выказалі незадаволенасць планамі Маска і падалі на бізнэсоўца ў суд праз пераразмеркаванне рэсурсаў і талентаў. Дата-цэнтр кампаніі ў Мемфісе, дзе XAI трэніруе новыя мадэлі, падвергнуўся крытыцы за парушэнне экалагічных нормаў. Кампанія паабяцала выправіць сітуацыю да наступнага года.
Читать на dev.by