ШІ-стартап з беларускімі каранямі падняў $1,1 млн на пераасэнсаванне футбольнай аналітыкі

Стартап AIstats прыцягнуў $1,1 млн у перадпасяўным раўндзе. Пра гэта паведаміў яго сузаснавальнік Аляксей Варабей у сваім LinkedIn.

1 каментарый

AIstats распрацоўвае мабільную ШІ-праграму для футбольных заўзятараў і гульцоў, якія робяць стаўкі. Яна забяспечвае карыстальнікаў аналітыкай і прагнозамі па матчах у рэальным часе.

Стартап базуецца ў Польшчы. Інвестыцыі накіруюць на «пераасэнсаванне аналітыкі дадзеных у футболе з дапамогай ШІ». Варабей адзначыў, што каманда робіць тое, чаго пакуль яшчэ ніхто не рабіў: будуе першую ў свеце фундаментальную мадэль для футбольнай аналітыкі.

«Калі б у нас быў бюджэт, мы б усіх разварушылі, як Тэйлар Свіфт». Гаворым з заснавальніцай Ū Hub пра стартапы ў Польшчы
Па тэме
«Калі б у нас быў бюджэт, мы б усіх разварушылі, як Тэйлар Свіфт». Гаворым з заснавальніцай Ū Hub пра стартапы ў Польшчы
TechCrunch напісаў пра стартап Vocal Image з беларускімі каранямі
Па тэме
TechCrunch напісаў пра стартап Vocal Image з беларускімі каранямі

Читать на dev.by