Класіка: ШІ-стартап звольніў тысячы падрадчыкаў, а потым наняў назад — на чвэрць танней
Стартап Mercor, які займаецца разметкай дадзеных для трэніроўкі ШІ-мадэляў для тэхнагігантаў, на гэтым тыдні паведаміў некалькім тысячам сваіх падрадчыкаў, што іх здымаюць з буйнога праекта Meta. Пра гэта піша Business Insider са спасылкай на некалькіх з іх і ўнутраны емэйл.
Кіраўніцтва Mercor у емэйле патлумачыла, што праект Musen згортваюць з-за «змены яго маштабу». Але вельмі хутка людзям прапанавалі аналагічны праект пад назвай Nova з аплатай $16 у гадзіну — на $5 менш, чым на папярэднім.
Mercor ацэньваецца ў $10 млрд. Над праектам Musen на піку працавала больш за 5 тысяч чалавек. Навіна стала для працаўнікоў сюрпрызам, таму што зусім нядаўна ім казалі, што праект працягнецца да канца года.
У Mercor выданню сказалі, што інфармацыя «некарэктная». Карэктаваць не сталі, але адзначылі, што адкрыта папярэджваюць аб часовым характары праектаў. Прадстаўнік Meta адмовіўся ад каментароў.
Читать на dev.by