Ці заменіць АІ сеньёраў і архітэктараў праз 5-8 гадоў? Айцішнікі ўпэўненыя: нас не дагоніць

Распрацоўшчык і архітэктар, CEO Hard and Soft Skills Павел Вейнік спытаўся ў LinkedIn-супольнасці, што, на іх думку, адбудзецца з сеньёрамі і архітэктарамі праз 5-8 гадоў, — «калі тулы навучацца працаваць з кашмарным легасі» і ўсіх трэба будзе менш, бо ёсць AI. Паглядзелі, што адказваюць яго падпісчыкі.

23 каментарыя

«Прасцей заплаціць за рэалізацыю сістэмы з дапамогай AI, чым прыцягваць дарагога спецыяліста»

Уступныя ад Паўла Вейніка такія:

  • працэнт джуноў [у кампаніях] знізіўся ад 11% да 5%;
  • некаторыя мідлы шукаюць працу па годзе;
  • сеньёрам таксама ўсё складаней шукаць працу;
  • неўзабаве выйдзе ChatGPT-5, паглядзім, што ён будзе ўмець пасля чацвёртага;
  • развіваюцца прылады для працы з кодам — і яны становяцца ўсё разумнейшымі, што правакуе overemployment.

Ну і пытанне: а што ж адбудзецца гадоў 5-8 з сеньёраў і архітэктарамі? Бо ў выпадку з тым жа архітэктарам «прасцей заплаціць крыху даражэй за неэфектыўную і ўніверсальную рэалізацыю простай сістэмы з дапамогай AI, чым прыцягваць дарагога спецыяліста, з якім незразумела і складана працаваць».

Вядома, Павел агаворваецца, што ён згушчае фарбы — гэта каб падштурхнуць аўдыторыю да дыскусіі. 

«ChatGPT не можа напісаць працоўны Python-код для ўзаемадзеяння з Teamwork API»

Падпісчыкі аднадушныя — нас не дагоняць, то-бок «не заменяць». 

Першае, таму што АІ абыходзіцца даражэй за чалавека.

— Калі я апошні раз цікавіўся вынікамі параўнання праграміста з GPT-3, то бачыў такія ўсярэдненыя разлікі:

Чалавек за суткі спажывае 2,9 Квт/г прыкладна, а мозг — да 20% усёй энергіі. Сярэдні разлік гадзіны працы праграміста, калі яго замяніць на АІ, будзе парадку 1000 невялікіх запытаў для сярэдняй складанасці задачы. Адзін такі запыт будзе расходаваць каля 0,001 Квт/г. Такім чынам АІ у сярэднім абыходзіцца ў 1Кквт/г.

Далей можна ўжо лічыць у залежнасці ад таго, колькі праграміст працуе за суткі. 

Нешта мне падказвае (хоць я ўпэўнены), што з інкрэментам версіі ў GPT добра расце колькасць кілават, якія ён спажывае (асабліва, калі ўлічыць мультымадальнасць і ўсё складанейшыя запыты). Але самая вялікая праблема не ў гэтым — а ў інфраструктуры, здольнай гэта ўсё абслужыць. Германія, напрыклад, лідар у колькасці ЦАДаў у ЕС, але акрамя ЦАДаў (2% электрычнасці) ёсць яшчэ іншая прамысловасць, якая таксама хоча расці (і ў пытанні спажывання электраэнергіі таксама — 38% электрычнасці). Ёсць электратранспарт і яго доля таксама расце (і ўсе хочуць, каб павялічвалася колькасць электразаправак і хуткасць запраўкі) — а гэта ўсё пра апгрэйд ліній і іх магутнасці. А ёсць яшчэ спякотнае лета і колькасць кандыцыянераў…

  • Другое, «каб АІ штосьці напісаў, трэба пад гэтае штосьці прыдумаць промт». І тут без чалавека зноў ніяк. А яшчэ вельмі дорага выпраўляць архітэктурныя памылкі, і «калі вы спрабуеце аўтаматызаваць хаос, то на выхадзе атрымаеце аўтаматызаваны хаос».

— Для любога архітэктара важная «нагледжанасць». А дзе яе будзе браць AI, калі, ужо сёння, карпаратыўныя датасэты закрываюцца ад чужых?

  • Трэцяе, «тэсціроўшчыкі дакладна не вымруць: хтосьці ж мае правяраць, што навараціў АІ».
  • А чацвёртае, АІ яшчэ і не ўмее нічога такога, каб усіх замяніць. Так што попыт на рынку для талковых мідлоў+ яшчэ «развернецца ў бок павелічэння». Гэтая ж група адсылае ўсіх, хто гатовы з імі спрачацца, да тых, хто 10 гадоў таму казаў, што і «мануальныя тэсціроўшчыкі будуць не патрэбныя», і «web-майстрам неўзабаве канец».

— ChatGPT станам на цяпер не можа напісаць працоўнага Python-кода для ўзаемадзеяння з Teamwork API — выдае код у поўнай адпаведнасці з best practices, але абсалютна непрацоўны. Я даў яму 5 шанцаў, пасля пятай няўдалай спробы плюнуў і зрабіў сам.

— Спрабаваў з дапамогай ChatGPT атрымаць HTML+CSS-код паўкругавой дыяграмы з працэнтным запаўненнем. Пасля паўгадзіны спроб неяк адаптаваць выдаваную дзічыну забіў на гэта — і на працягу 2 хвілін нагугліў працоўнае рашэнне.

— Усё будзе па-старому. АІ — гэта проста інструмент, які трохі палягчае пошук інфармацыі.

  • А пятае, ну добра, дапусцім, чалавецтва дазволіць АІ замяніць спачатку джуноў, пазней — мідлоў, «а там ён і да сеньёраў дабярэцца». «Але падобная праблема ўжо была гадоў 15 таму, калі сярэднія і маленькія кампаніі не хацелі браць джуноў, пры гэтым адчувалі моцны дэфіцыт сеньёраў, і толькі гіганты навучалі джуноў і выпускалі іх у галіну». Так што варта вучыцца на сваіх памылках — інакш ужо праз 2-3 гады будзе «дэфіцыт мідлоў і сеньёраў».

Галоўная думка, якую выказваюць каментатары — трэба думаць пра тое, што зрабіць, каб АІ не адабраў у іх працы. І адказ, як варыянт, такі: «Альбо адаптавацца, вучыцца выкарыстоўваць АІ у працы, альбо пачаць разглядаць варыянт пераходу ў нейкую іншую сферу дзейнасці, напрыклад… інвеставаць у АІ».

На Уол-Стрыт пачынаюць падазраваць бурбалку ў буме АІ
Па тэме
На Уол-Стрыт пачынаюць падазраваць бурбалку ў буме АІ
5 главных трендов в AI, за которыми нужно следить в 2024 году. Мнение экспертов
По теме
5 главных трендов в AI, за которыми нужно следить в 2024 году. Мнение экспертов

Читать на dev.by