IKEA адкрывае віртуальную краму ў Roblox і шукае супрацоўнікаў на аддаленую працу

Шведская кампанія рыхтуецца да адкрыцця паўнавартаснай віртуальнай крамы на гульнявой платформе Roblox. Супрацоўнікі будуць працаваць аддалена.

Пакінуць каментарый

Віртуальная крама Тhe Co-Worker Game адкрыецца 24 чэрвеня. Сімулятар распрацавала шведская дызайнерская кампанія The Gang. Карыстальнікі змогуць уладкаваць свой дом і ў некаторых выпадках атрымаць за гэта грошы (у праекце даступныя некалькі платных роляў). Рытэйлер разлічвае, што геймеры лепш разбяруцца ў працы Ikea і задумаюцца аб працаўладкаванні.

Падаць заяўку на працу ў віртуальнай краме могуць грамадзяне Вялікабрытаніі і Ірландыі старэйшыя за 18 гадоў. Заяўкі прымаюць да 16 чэрвеня, сумоўі пройдуць ад 14 да 18 чэрвеня. Нанятым супрацоўнікам абяцаюць гнуткі графік, аддалены фармат і пагадзінную аплату (каля 15 еўра на гадзіну).

«Мы радыя стаць першым брэндам, які запускае аплачваную працу ў Roblox для дэманстрацыі нашай унікальнай філасофіі што да пабудовы кар’еры», — заявілі ў брытанскім офісе Ikea. Платформа існуе ад 2006 года, штодня яе наведваюць больш за 77 мільёнаў чалавек.

Былы супрацоўнік Meta падаў у суд, заявіўшы, што яго звольнілі за мадэрацыю кантэнту з Газы
Па тэме
Былы супрацоўнік Meta падаў у суд, заявіўшы, што яго звольнілі за мадэрацыю кантэнту з Газы
У Youtube зноў знікае кнопка лайку
Па тэме
У Youtube зноў знікае кнопка лайку
Apple адмовілася выплаціць узнагароду «Лабараторыі Касперскага» за выяўленыя ўразлівасці ў iOS
Па тэме
Apple адмовілася выплаціць узнагароду «Лабараторыі Касперскага» за выяўленыя ўразлівасці ў iOS

Читать на dev.by