Індыйскі модуль «Чандраян-3» здзейсніў пасадку на Месяцы

Спускальны модуль з месяцаходам здзейсніў мяккую пасадку ў паўднёвай прыпалярнай зоне Месяца. Трансляцыя пасадкі вялася на Youtube.

5 каментарыяў

Пасля спуску модуля Індыя стала чацвёртай краінай, якая здолела паспяхова пасадзіць касмічны апарат на паверхню спадарожніка. Мэта індыйскай місіі — адпрацоўка мяккай пасадкі, руху ровера на Месяцы і навуковыя эксперыменты. Месяцаход замерыць сейсмічную актыўнасць, вывучыць месяцовую паверхню і грунт. Паводле планаў апарат прапрацуе каля 14 зямных сутак.

Індыйская арганізацыя касмічных даследаванняў (ISRO) запусціла «Чандраян-3» у сярэдзіне ліпеня. Гэта трэцяя даследчая місія да Месяца. Першы модуль лятаў у 2008 годзе і працаваў на калямесяцовай арбіце. Другі модуль быў запушчаны ў 2019 годзе з пасадачнай платформай, аднак пры спробе высадзіцца апарат пацярпеў крушэнне.

Раней у жніўні Расія запусціла станцыю «Луна-25», апарат меўся адпрацаваць мяккую пасадку ў каляпалярнай вобласці спадарожніка і правесці даследаванні. Аднак расійскі модуль пацярпеў крушэнне, у «Раскосмасе» прычынай назвалі збой пры адключэнні рухавіка.

NASA анансавала фірмовы стрымінгавы сэрвіс
Па тэме
NASA анансавала фірмовы стрымінгавы сэрвіс
Зонд NASA вымераў, наколькі цёмна ў космасе. Выявілася, што не надта
Па тэме
Зонд NASA вымераў, наколькі цёмна ў космасе. Выявілася, што не надта
NASA распрацавала VR-інструмент для вывучэння Марса і вялікіх масіваў даных
Па тэме
NASA распрацавала VR-інструмент для вывучэння Марса і вялікіх масіваў даных

Читать на dev.by