Індыйскім карыстальнікам Google Play дазволілі іншыя спосабы аплаты. Але толькі ім

Ад лютага карыстальнікі Google Play у Індыі змогуць выбраць альтэрнатыўную аплату ў праграмах.

Пакінуць каментарый

Цяпер у індыйскіх карыстальнікаў крамы праграм ёсць выбар: аплачваць пакупкі праз Google Play або зрабіць гэта праз іншую плацежную сістэму. Распрацоўшчыкі, у сваю чаргу, змогуць прапаноўваць плаціць па-за крамай праграм. Раней антыманапольны орган у Індыі абавязаў кампанію дазволіць мясцовым распрацоўшчыкам выкарыстоўваць іншыя метады аплаты.

Таксама мясцовы антыманапольны орган аштрафаваў Google на $113 мільёнаў. У кампаніі падкрэслілі, што правілы памяняліся толькі для Індыі. У астатніх рэгіёнах па-ранейшаму нельга выкарыстоўваць іншыя спосабы аплаты. Усе аперацыі маюць праходзіць праз Google Play, камісія складае ад 15% да 30%.

Мінюст ЗША падаў пазоў на Google праз дамінаванне на рынку інтэрнэт-рэкламы
Па тэме
Мінюст ЗША падаў пазоў на Google праз дамінаванне на рынку інтэрнэт-рэкламы
NYT: Google просіць дапамогі ў Сяргея Брына і Лары Пэйджа ў барацьбе з ChatGPT
Па тэме
NYT: Google просіць дапамогі ў Сяргея Брына і Лары Пэйджа ў барацьбе з ChatGPT
Google Stadia — усё: кампанія адключыла воблачны сэрвіс
Па тэме
Google Stadia — усё: кампанія адключыла воблачны сэрвіс

Читать на dev.by