Замежныя інвестыцыі ў беларускі ІТ-сектар абваліліся
Кампаніі ІТ і сувязі атрымалі за паўгода замежных інвестыцый на траціну менш, чым летась. Пра гэта сведчаць даныя афіцыйнай статыстыкі.
Паводле звестак Белстата, за студзень–чэрвень кампаніі сектара «інфармацыя і сувязь» атрымалі 274,2 млн долараў замежных інвестыцый. У параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года аб’ём прыцягнутых замежных інвестыцый скараціўся на 32%, або на 127 млн долараў.
Сярод асноўных відаў дзейнасці ІКТ уваходзіць у топ-3 па аб’ёме прыцягнутых замежных інвестыцый.
Па замежных інвестыцыях непасрэдна ў ІТ поўны правал назіраецца не першы год. У 2022 годзе інвестыцыі скараціліся амаль на 30%, за мінулы год — амаль на 40%, або на 160 мільёнаў долараў.
Агульны аб’ём замежных інвестыцый у ІТ за мінулы год склаў 233,6 мільёна долараў. Інвестыцыі ўпалі фактычна да ўзроўню 2018 года.
Читать на dev.by