Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Замежніку ў Польшчы адмовілі ў карце рэзідэнта праз доўгі адпачынак

Не змог пацвердзіць рэгулярнасць даходу. Якія патрабаванні?

18 каментарыя
Замежніку ў Польшчы адмовілі ў карце рэзідэнта праз доўгі адпачынак

Не змог пацвердзіць рэгулярнасць даходу. Якія патрабаванні?

dev.by даведаўся пра кейс, калі грамадзяніну Украіны ў Польшчы адмовілі ў карце рэзідэнта ЕС праз тое, што ён браў трохмесячны адпачынак без утрымання. На жаль, нам не ўдалося звязацца з героем гісторыі, каб распытаць пра ўсе падрабязнасці, аднак нам вядома, якая матывіроўка ляжала ў аснове гэтага рашэння.

Што такое карта рэзідэнта ЕС

Пастаянны дазвол на жыхарства доўгатэрміновага рэзідэнта ў ЕС, які выдаецца ў тым ліку Польшчай. Дае права ў краіне, якая яго выдала, бестэрмінова жыць і працаваць без дадатковых дазволаў. НЕ дае права знаходзіцца ў іншай краіне Шэнгенскага пагаднення больш за 90 дзён у паўгоддзі без атрымання нацыянальнай візы/ДНЖ іншай краіны.

Для каго

Для замежніка, які знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Польшча легальна і бесперапынна на працягу не менш як 5 гадоў непасрэдна перад падачай заяўкі на выдачу гэтага дазволу і сукупна выконвае наступныя ўмовы:

  • мае стабільную і рэгулярную крыніцу даходу, дастатковага для пакрыцця выдаткаў на яго ўтрыманне і ўтрыманне сямейнікаў, якія знаходзяцца на яго апякунстве;
  • мае медыцынскую страхоўку ў разуменні закона ад 27 жніўня 2004 года пра медыцынскае абслугоўванне, якое фінансуецца з грамадскіх сродкаў, або пацверджанне кампенсацыі страхоўшчыкам выдаткаў на лячэнне на тэрыторыі Рэспублікі Польшча;
  • мае пацверджанае веданне польскай мовы (узровень не ніжэйшы за B1).

Гэты дазвол выдаецца на нявызначаны тэрмін.

Юрыдычная падстава — закон ад 12 снежня 2013 года аб іншаземцах — арт. 211-212 — разам з выканаўчымі актамі.

Хоць мінімальны тэрмін легальнага і бесперапыннага пражывання ў Польшчы перад падачай мае быць не меншым за 5 гадоў, даход заяўніка ацэньваецца толькі за апошнія тры гады (калі заяўнік — высокакваліфікаваны спецыяліст / мае Blue Card, то за два гады). 

Што вядома пра кейс

Грамадзянін Украіны на працягу тых двух або трох гадоў у Польшчы, за якія ацэньваецца даход заяўніка, браў на працы адпачынак без утрымання. На тры месяцы. Улады расцанілі гэта як невыкананне ўмовы пра стабільную і рэгулярную крыніцу даходу і адмовілі яму ў статусе рэзідэнта.

Як матывавалі адмову ў Варшаве

(хутчэй за ўсё, гаворка вядзецца пра Упраўленне ў справах замежнікаў у Варшаве, якое разглядае апеляцыі па адмовах)

Там падкрэслілі, што згодна з art. 211 ust. 1 pkt. 1 і 2 (закона аб іншаземцах — dev.by) трэба даказаць наяўнасць стабільнай і рэгулярнай крыніцы даходаў, а таксама медстрахоўкі ў кожным месяцы за гэты перыяд.

Ведамства спаслалася на рашэнне Ваяводскага адміністрацыйнага суда Варшавы (sygn. akt IV SA/WA 532/15 Lex nr. 2050617), згодна з якім «стабільная крыніца даходаў» значыць «крыніца, якая не змяняецца на працягу доўгага часу, вяртаецца ў стабільны стан пасля часовых перабояў, паўтараецца ў дакладна пазначаных або аднолькавых часавых прамежках». 

І яшчэ на адно судовае рашэнне — Вышэйшага адміністрацыйнага суда (sygn. akt II OSK 726/21 Lex nr. 3346465), які прызнаў, што 3-месячны перапынак у даходах на падставе адпачынку за свой кошт з’яўляецца падставай для адмовы ў выдачы карты рэзідэнта.

Здавалася б, перапынак у даходах не мае быць праблемай, калі папярэднія/наступныя паступленні перакрываюць неабходныя ліміты. Але не. Ведамства мяркуе, што дакументы пра гадавы даход (напрыклад, дэкларацыя PIT-37) не пацвярджаюць даходу ў канкрэтным месяцы. Таму вырашыць праблему простым дзяленнем гадавога заробку на 12 не атрымаецца. Тут таксама ідзе адсылка да прэцэдэнту ў ваяводскім адміністрацыйным судзе Варшавы (sygn. akt IV SA/WA 832/31 niepubl.).

Мараль

Будзьце пільныя, калі рыхтуецеся да падачы на карту рэзідэнта ЕС. Нават месячны перапынак у даходах можа стаць праблемай.


Вось тут можна пачытаць FAQ пра карту рэзідэнта ЕС ад Упраўлення ў справах замежнікаў, у тым ліку пра патрабаванні да даходаў.

З афіцыйнага тлумачэння Упраўлення ў справах замежнікаў на gov.pl:

Што азначае, што крыніца даходу — «стабільная і рэгулярная», а даход — дастатковы? Як ацэньваецца даход пры разглядзе справы аб даванні дазволу на знаходжанне доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС?

Закон аб іншаземцах патрабуе давання дазволу на знаходжанне доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС, каб даходы, атрыманыя замежнікам, адпавядалі крытэру законнасці (што азначае, што яны не могуць быць атрыманыя ў парушэнне закона), стабільнасці і рэгулярнасці (такім чынам, яны маюць характарызавацца нейкай устойлівасцю і паслядоўнасцю іх атрымання), і каб яны былі дастатковыя для пакрыцця выдаткаў на ўтрыманне замежніка і асоб, якія знаходзяцца на яго ўтрыманні (то-бок каб перавышалі парог, які дае права на атрыманне сацыяльнай дапамогі).

Такім чынам, гаворка вядзецца пра адносную стабільнасць даходу, якая аналізуецца ў доўгатэрміновай перспектыве (2 гады — у выпадку высокакваліфікаваных работнікаў, 3 гады да моманту падачы заявы — у астатніх выпадках). Такі аналіз мінулых даходаў дазваляе выказаць здагадку, што іншаземец будзе атрымліваць даход у будучыні і не стане цяжарам для дзяржаўнага бюджэту. Пры гэтым нязначныя ваганні даходу не маюць стаць прычынай адмоўнай ацэнкі магчымасці атрымання неабходнага даходу ў будучыні.

Як беларусы бралі тавары ў растэрміноўку ў Польшчы. Гісторыі ўдалыя і не вельмі
Як беларусы бралі тавары ў растэрміноўку ў Польшчы. Гісторыі ўдалыя і не вельмі
Па тэме
Як беларусы бралі тавары ў растэрміноўку ў Польшчы. Гісторыі ўдалыя і не вельмі
Предлагали Германию предпочёл Польшу. Как айтишники выбирали из 5+ офферов
Предлагали Германию, предпочёл Польшу. Как айтишники выбирали из 5+ офферов
По теме
Предлагали Германию, предпочёл Польшу. Как айтишники выбирали из 5+ офферов

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

3

Хорошо бы если были уточнения как работал этот иностранец? Как JDG? Или как наёмный работник. Мне казалось, что по JDG считается годовой доход и делится на 12
Кстати, тут не уточнили, брал ли он отпуск во время подачи или рассмотрения на ПМЖ

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 25 ліпеня 2024, 20:19

Zhan Chubukou
Zhan Chubukou Шчолкаю зубамі в ЗАО "Прыдацелі і атшчыпенцы"
-1

Кейс несколько нестандартный, спасибо. В целом же, соглашусь с теми, кто пишет про мало деталей. Иногда в чатах или просто среди знакомых я вижу отказы, но там во всех случаях есть что-то ещё, о чём эти люди не пишут, показывая лишь одну сторону медали публично. "Выехал, возвращался, не впустили, хотя виза есть" - смотришь, а у него первый контракт с фирмой-прокладкой, которая имеет 8 сотрудников и все они на "смецювках" за минималку. Или "Работаю, плачу налоги, а мне пишут, что отсутствует предмет деятельности": а там вместо обычного B2B контракта - муть с акселлератором-прокладкой да ещё IP BOX по налогообложению, хотя по сути чел занимается обычным аутсорсом. Или на линейном налоге спулка в два учредителя, они же и сотрудники, а на фирме для "налоговой оптимизации" коммерческая недвига, машины в лизинге, а прибыль с которой налоги надо платить, - каля нуля. Ещё видел кейсы отказов, когда люди связывались с помогаторами по легализации, а те просто несколько сотен людей "поселили" в одну квартиру по договору найма, чтобы себе формально облегчить работу и содрали со всех деньги, часто бывает, что такие фирмы вообще болт ложат на индивидуальные ситуации клиентов.... Короче, если есть отказ, по крайней мере из того, что я видел, почти в 100% случаев там присутствует какой-то элемент шаромыжничества или схематоза, какой-то серьезный залёт. Причём видел и как людям, которые по одному из пунктов не вполне выполняют: уровень дохода, наличие стабильного дохода, долго искал работу, но в итоге нашёл, и прочие "мелочи" при условии прозрачного и честного ведения деятельности вполне себе делают послабления и дают ВНЖ.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 27 ліпеня 2024, 09:33

jot
jot Aperatar bajavoj mašyny Tjurynga в AGAT-SYSTEM
3

Короче, если есть отказ, по крайней мере из того, что я видел, почти в 100% случаев там присутствует какой-то элемент шаромыжничества или схематоза, какой-то серьезный залёт.

У першай інстанцыі неабгрунтавана адмаўляюць паводле жаданьня левай пяткі інспэктара. Колькі я такіх на месца ў апэляцыйным вядзеньні паставіў...

Кейс несколько нестандартный, спасибо.

Досыць стандартны. Гэта агульная пазыцыя, прынамсі ў Варшаве. Яна, на мой погляд, нязгодная з правам, таму што права вызначае стабільны і рэгулярны даход як даход, які не дае права на атрыманьне сацыяльнай дапамогі. А ў адпаведным законе, на які спасылаецца закон аб чужаземцах, чотка прапісаны альгарытм як лічыць. Але інспэктары пачынаюць махаць рукамі вакол слоў "стабільны і рэгулярны", чаму стабільнасьць і рэгулярнасьць яны лічаць памесячна патлумачыць ня ў стане, яўна парушаючы арт. 7 канстытуцыі і арт. 6 адміністрацыйна-працэсуальнага кодэкса. Але паколькі такія справы сапраўды ня надта частыя, а чужаземцы не матываваныя судзіцца (судовы разгляд не дае права легальнага знаходжаньня, на жаль, а разьлічваць на выдачу судовага забесьпячэньня -- стромна), то інспэктары адмаўлялі, адмаўляюць і будуць адмаўляць.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 28 ліпеня 2024, 21:24

0

Количество официальных безработных в Польше сократилось в июне до 762 200 человек, что является самым низким показателем с июня 1990 года, когда было 699 000 безработных. Об этом сообщает издание Wprost со ссылкой на данные Центрального статистического управления (GUS).

Уровень безработицы сократился до 4,9%. Подобный низкий показатель фиксировался в современной истории Польши дважды: в 1990 году и в июле 2022 года, когда на польском рынке начали занимать вакансии выехавшие из-за войны украинцы.

По данным GUS, в Польше работают 17,1 млн человек, из них 16 млн — на полной занятости.

fabulius 91
fabulius 91 CEO в Предприниматель в Польше
2

В другой ветке спад населения Польши составил -240 тыс человек, самое крупное сокращение с 1939 г.
Умершие (или не родившиеся) не могут работать. Нормализуйте безработицу на убыль.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
0

бедная польша, у нас в два раза меньше в год спад, всего лишь 142тыс. такими темпами в польше скоро никого не останется, кто же будет внешним врагом нам?

0

В Польше 36 миллионов, в Беларуси 9. Пока толстый сохнет - худой сдохнет.

Anonymous
Anonymous
11

А какая взаимосвязь с декретом о «тунеядстве»?

table
table Table в Database
7

ну получит не карту резидента а еще один часовый, и после него сразу на гражданство подастся. Да, и при чем тут тунеядство?

Anonymous
Anonymous
-6

Ясно, только выиграли

1

Чтобы податься на гражданство, нужно минимум 3 года прожить на ПМЖ (в некоторых случаях 2). Обладателю ВНЖ никто гражданство не даст

jot
jot Aperatar bajavoj mašyny Tjurynga в AGAT-SYSTEM
3

Чтобы податься на гражданство, нужно минимум 3 года прожить на ПМЖ (в некоторых случаях 2).

Там усё значна складаней. У некаторых выпадках адразу ж можна. Пачытайце ўважліва ўвесь артыкул адпаведнага закона.

-1

В некоторых мб и можно, но я говорю про те, под которые попадают 90% трудовых мигрантов

jot
jot Aperatar bajavoj mašyny Tjurynga в AGAT-SYSTEM
2

Я проста паправіў недакладнае выказваньне.

Вельмі просты прыклад іншай сытуацыі: чалавек жыве ў Польшчы 9,5 гадоў. Падаецца на статус рэзыдэнта, праз паўгода атрымлівае, адразу ж пасьля гэтага падаецца на грамадзянства і атрымлівае яго. Чаму? Таму што 10 гадоў пражываньня ў Польшчы -- асобная падстава для атрыманьня грамадзянства.

І такіх -- розных -- выпадкаў шмат.

jot
jot Aperatar bajavoj mašyny Tjurynga в AGAT-SYSTEM
2

Не шмат, все они прописаны тут: https://cudzoziemiec.bydgoszcz.pl/ru/grazhdanstvo/priznanie-grazhdaninom-polshi/

Па-першае, раю чытаць закон, а не пераклад на расейскую.

Па-другое, там апісаныя ня ўсе выпадкі, у якіх чалавек атрымлівае альбо аднаўляе польскае грамадзянства.

Просты прыклад: рэпатрыянт з Казахстану становіцца польскім грамадзянінам у момант перасячэньня польскай мяжы (пры выкананьні пэўных умоваў).

У кожным разе, нават па спасылцы напісана значна болей чым у камэнце, на які я адказваў.

jot
jot Aperatar bajavoj mašyny Tjurynga в AGAT-SYSTEM
1

где ссылка на закон, который нужно читать?

Гм. Які б закон мог рэгуляваць пытаньні грамадзянства і рэпатрыяцыі? Можа быць закон аб грамадзянстве і закон аб рэпатрыяцыі?

https://isap.sejm.gov.pl/isap.nsf/DocDetails.xsp?id=wdu20120000161
https://isap.sejm.gov.pl/isap.nsf/DocDetails.xsp?id=WDU20001061118

І падзаконныя акты, там спасылкі на іх ёсьць.

каких именно условий? может, у него родственники в пятом поколении из польши или решение президента уже готовое о присвоении гражданства? где детали и что там общего с человеком из статьи, подающимся на карту резидента?

Умоваў, прапісаных у адпаведным законе і падзаконных актах.

Мой пасыл быў у тым, што існуе вельмі шмат вельмі розных сытуацый, якія рэгулююцца рознымі законамі. Усяго толькі, перачытайце камэнтары.

Не зусім разумею, які тэзіс вы спрабуеце абараніць.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 29 ліпеня 2024, 11:57

-1

Это даже уже не смешно. Почему так логика нарушена или просто надо вброс сделать? При чем тут закон, по которому ГРАЖДАНЕ!!! собственной страны должны платить ща то, что они не работают!! к иммигрантским вопросам и проблемам!! Такое ощущение, что за акантом люди с разным IQ сидят)

0

Скажут, что к ІТ такие комментаторы имеют отношение, как я к балету, но с упортством, достойным лучшего применения, продолжают смешить народ, выдавая тут посты уровня восьмилетки