Insider: Slack скарачае 10% прадуктовай каманды
Slack звальняе 10% супрацоўнікаў падраздзялення па прадукце і распрацоўцы, расказалі дзве крыніцы Insider. Паводле слоў адной з іх, некаторых ужо апавясцілі пра скарачэнне.

Скарачэнні ў Slack — частка рэструктурызацыі Salesforce. Яна купіла карпаратыўны месенджар у 2020 годзе за $27,7 млрд, угода была закрытая ў ліпені 2021-га.
Salesforce збіраецца пазбавіцца ад 10% супрацоўнікаў — зыходзячы з апошніх звестак на пачатку 2022 года, гэта прыкладна 7 тысяч чалавек. Таксама для зніжэння выдаткаў будуць закрытыя некаторыя офісы.
Месяц таму сузаснавальнік і СЕО Slack Сцюарт Батэрфілд абвясціў, што пакіне кампанію ў гэтым студзені. Тады прадпрымальнік казаў, што яго сыход быў запланаваны. У снежні з Salesforce сышоў сугендырэктар Брэт Тэйлар, які раней лічыўся пераемнікам цяперашняга кіраўніка кампаніі Марка Беніёфа.
Верагодна, супрацоўнікі Salesforce былі гатовыя да навін пра скарачэнне: у снежні кампанія папрасіла менеджараў узяць на аловак 10% самых непрадукцыйных падначаленых. Аднак для некаторых менеджараў анонс скарачэнняў у карпаратыўным імэйле Беніёфа на гэтым тыдні стаўся поўнай нечаканкай.
Паводле інфармацыі Insider, у сераду пра звальненне апавясцілі каля тысячы супрацоўнікаў Salesforce. Акрамя часткі каманды Slack тэхнагігант скарачае рэкруцёраў і спецыялістаў інтэграцыйнай платформы MuleSoft, якую купіў за $6,5 млрд у 2018 годзе.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.