Instagram масава банiць карыстальнiкаў без прычын. Падазраюць ШI

Карыстальнікі сацсеткі масава скардзяцца на неабгрунтаваныя блакіроўкі акаўнтаў. Многія з іх мяркуюць, што прычынай мог стаць збой аўтаматызаваных сістэм мадэрацыі на базе штучнага інтэлекту.

Пакінуць каментарый

Сотні паведамленняў на Reddit, у X і іншых платформах паказваюць, што блакіроўкі адбываюцца нават пры адсутнасці парушэнняў правілаў сэрвісу. Пацярпелыя сцвярджаюць, што не атрымліваюць адказу ад службы падтрымкі нават пасля падачы апеляцый і прадастаўлення пасведчанняў асобы.

«Я адправіў усе неабходныя дакументы і шматразова спрабаваў звязацца са службай падтрымкі, але мой акаўнт дагэтуль заблакаваны», — дзеліцца адзін з пацярпелых.

Многія заблакаваныя таксама губляюць доступ да бізнес-акаўнтаў, якія з’яўляюцца асноўнай крыніцай даходу. «Гэта мая праца. Я атрымліваю кліентаў праз Instagram», — піша карыстальнік u/Paigejust. Уладальніца спартыўнай залы u/CourtShaw сцвярджае, што блакіроўка паставіла пад пагрозу ўвесь яе бізнес і працу многіх гадоў.

На Reddit-старонцы Instagram большасць папулярных пастоў за апошнія тыдні датычацца хвалі блакіровак. У X карыстальнікі публікуюць адкрытыя звароты да Instagram, патрабуючы тлумачэнняў. На платформе Change.org ужо больш за 4 000 чалавек падпісалі петыцыю з патрабаваннем разабрацца ў сітуацыі. Некаторыя карыстальнікі нават заяўляюць аб намеры падаць калектыўны пазоў супраць кампаніі.

Раней аналагічныя скаргі ў пачатку года гучалі на адрас Pinterest. Тады кампанія прызнала масавыя блакіроўкі памылкай, але адмовілася ўдакладняць, ці выкліканы збой ШІ.

У Instagram цяпер можна дзяліцца стужкай рылсаў з сябрамі
Па тэме
У Instagram цяпер можна дзяліцца стужкай рылсаў з сябрамі
Цукерберг: Facebook і Instagram ператварыліся ў мэсэнджары — людзі размаўляюць у прыватных паведамленнях
Па тэме
Цукерберг: Facebook і Instagram ператварыліся ў мэсэнджары — людзі размаўляюць у прыватных паведамленнях
Карыстальнікі Instagram паскардзіліся на наплыў траўмуючага шок-кантэнту ў рылсах
Па тэме
Карыстальнікі Instagram паскардзіліся на наплыў траўмуючага шок-кантэнту ў рылсах

Читать на dev.by