Instagram тэстуе стварэнне і продаж NFT. Пакуль без камісіі
Meta паведаміла, што прыступіла да тэставання механізмаў выпуску і продажу NFT у Instagram.
Кампанія распрацавала набор інструментаў для працы з NFT, ён дазволіць ствараць токены на блакчэйне Polygon. Затым іх можна прадаваць альбо ў Instagram, альбо дзесьці яшчэ. Першы доступ да новай функцыі атрымае невялікая група карыстальнікаў з ЗША. Цяпер Instagram працуе з гаманцамі Coinbase Wallet, Dapper Wallet, Rainbow, MetaMask і Trust Wallet. Акаўнты карыстальнікаў адлюстроўваюць NFT з блакчэйнаў Polygon, Ethereum і Flow.
Паводле слоў дырэктара Meta па камерцыі і фінансавых тэхналогіях Стэфана Касрыеля, кампанія не будзе спаганяць камісіі за стварэнне і продаж NFT да 2024 года. Плата за камісію для пакупнікоў будзе пакрывацца за кошт кампаніі «на перыяд старту». Канкрэтных тэрмінаў Касрыель не агучыў.
Читать на dev.by