Intel рызыкуе вылецець з індэкса Dow Jones праз моцнае падзенне каціровак

Intel была адной з першых тэхналагічных кампаній, уключаных у прамысловы індэкс Dow Jones пры канцы 1990-х. Цяпер на фоне імклівага падзення курса акцый яна можа быць выключаная з яго, піша Reuters.

Пакінуць каментарый

Такую магчымасць дапускаюць аналітыкі і інвестары. За бягучы год акцыі кампаніі абваліліся прыкладна на 60% — гэта найгоршая дынаміка ва ўсім рэйтынгу. На сённяшніх таргах каштоўныя паперы тэхнагіганта патаннелі на 7%.

Выгнанне з індэкса нанясе ўдар па ўжо і так пацярпелай рэпутацыі Intel. Яна не змагла атрымаць выгаду з буму АІ, а ў падраздзялення кантрактнай вытворчасці чыпаў, якое яна развівае ў надзеі пазмагацца з TSMC, растуць страты.

Каб прафінансаваць новы бізнэс, Intel прыпыніла выплату дывідэндаў і плануе звольніць 15% штату. Аднак некаторыя сябры праўлення лічаць, што гэтыя меры не дапамогуць.

Агульнасусветныя продажы паўправаднікоў у ліпені ўпалі больш чым на 11% у параўнанні з чэрвенем, а сам паказчык быў ніжэйшы за сярэднія значэнні за апошнія 5 і 10 гадоў.

Intel задумалася пра падзел кампаніі
Па тэме
Intel задумалася пра падзел кампаніі
Intel скарачае 15 тысяч супрацоўнікаў
Па тэме
Intel скарачае 15 тысяч супрацоўнікаў
Intel пережила худший день за последние 50 лет — акции обрушили сокращения и финансовый отчёт
По теме
Intel пережила худший день за последние 50 лет — акции обрушили сокращения и финансовый отчёт

Читать на dev.by