Intel скарачае 15 тысяч супрацоўнікаў
Intel звольніць 15 тысяч чалавек — гэта прыкладна 15% яе штату. Пра гэта кампанія абвясціла ў сябе на сайце.
Асноўная маса супрацоўнікаў будзе звольненая сёлета. Intel падае гэта як новую фазу сваёй стратэгіі шматгадовай трансфармацыі, у рамках якой яна засяродзілася на распрацоўцы прасунутых АІ-чыпаў і пашырэнні вытворчых магутнасцяў, у прыватнасці, арэндных.
Ужо ў 2025 годзе кампанія хоча знізіць аперацыйныя выдаткі і капітальныя выдаткі больш чым на $10 млрд. Таксама ад 4 квартала яна прыпыніць выплату дывідэндаў.
Па выніках гандлёвага дня ў чацвер на фоне несуцяшальнай фінансавай справаздачы за 2 квартал каціроўкі тэхнагіганта ўпалі на 7%, а на постмаркеце паваліліся на 20%, адзначае Reuters.
Intel плануе скараціць тысячы супрацоўнікаў для эканоміі і інвестыцый
Intel плануе скараціць тысячы супрацоўнікаў для эканоміі і інвестыцый
Intel стварыла новую кампанію па генератыўным АІ
Intel стварыла новую кампанію па генератыўным АІ
Читать на dev.by