Інтэрнэт Starlink цяпер працуе на звычайных смартфонах — SpaceX выклала «спадарожнікавы» твіт

SpaceX апублікавала ў X паведамленне, адпраўленае з тэлефона, які быў проста падлключаны да спадарожніка Starlink. Гэта быў звычайны тэлефон, не прызначаны непасрэдна для спадарожнікавай сувязі, і прыём сеткі з космасу выявіўся больш якасным, чым у наземных аператараў, піша 3DNews.

3 каментарыя

«Гэты пост адпраўлены праз спадарожнік SpaceX Direct to Cell», — напісала SpaceX. Для гэтага выкарыстоўваўся стандартны тэлефон, толькі падлключаны ён быў не да сеткі наземнага мабільнага аператара, а да нізкаарбітальнага спадарожніка Starlink.

Старшы дырэктар SpaceX па праектаванні спадарожнікаў Бэн Лангмаер дадаў, што кампанія адправіла твіт і некалькі паведамленняў у асабістай перапісцы з тэлефона ў каліфарнійскім Санта-Крус, хоць там шмат дрэў. Ён адзначыў, што ў спадарожнікаў самы моцны сігнал у яго доме ў 24 км ад цэнтра Крэмніевай даліны.

У студзені SpaceX вывела на арбіту першыя спадарожнікі Starlink з тэхналогіяй Direct to Cell з прамым падключэннем да мабільных тэлефонаў. Яна дазваляе тэлефонам выходзіць у інтэрнэт, атрымліваць тэкставыя паведамленні і галасавыя выклікі ў любым месцы, нават там, дзе не працуе наземная сувязь. Неўзабаве кампанія паказала абмен паведамленнямі ў гэтай сетцы, а цяпер арганізавала і доступ у інтэрнэт.

Сёлета SpaceX плануе атрымаць дазвол Федэральнай камісіі па сувязі ЗША (FCC) на аказанне камерцыйных паслуг. Спачатку гэта будзе толькі абмен SMS, а ў наступным годзе дадасца галасавая сувязь і перадача даных.

SpaceX вывела на арбіту першую партыю спадарожнікаў з прамым падключэннем смартфонаў
Па тэме
SpaceX вывела на арбіту першую партыю спадарожнікаў з прамым падключэннем смартфонаў

Читать на dev.by