СЕO Intetics Барыс Канцавы: «Праз 5 гадоў праграмістаў будзе менш у 3 разы»
СЕO Intetics Барыс Канцавы даў /watch?v=5U3zTL4IOvo" target="_blank" rel="noopener">інтэрв’ю ютуб-каналу iTerki (аўтар — ІТ-менеджар Сяргей Лаўрыненка). Ён расказаў аб кампаніі, стаўленні да аддаленай працы, рэлакейце, канкурэнцыі ў новых лакацыях і рызыках для праграмістаў ад AI.
Геаграфія Intetics
— У кампаніі сёння каля 700 чалавек, супрацоўнікі працуюць у 20 краінах. Каля 20% працуюць з офісаў, якія ёсць у ЗША, Германіі, Польшчы, Беларусі, Украіне, Арменіі, Грузіі, Малдове. Узмацніўся польскі офіс з відавочных прычын. Гэта цяпер мэйнстрым для вялікай колькасці кампаній. Польшча культурна найбольш блізкая тым, хто пераязджае куды б там ні было.
Аддаленая праца vs офіс
— Праз сітуацыю ва Украіне давялося многае зрабіць, каб забяспечыць бесперабойны вытворчы працэс. Раней быў кавід і нейкі ўсплёск прадукцыйнасці. Бо ўсіх зачынілі ў дамах, рабіць няма чаго, і лепш было папрацаваць. Цяпер людзі на аддаленай працы і няма адчування, што прадукцыйнасць засталася на ўзроўні 2020 года.
Адназначна трэба вяртаць людзей у офісы. Хоць з праграмістамі ўсё складаней. Яны і ў офісах панурыстыя. Для нейкай колькасці людзей гэта мае значэнне, бо 20% настойваюць на выкарыстанні офісаў. Але гэта, хутчэй за ўсё, экстраверты. З інтравертамі могуць быць пытанні. Калі чалавек выконвае свае задачы, то чаго торгацца.
Наогул, калі параўнаць праграмістаў у 90-х і цяпер, то гэта зусім розныя групы людзей. У 90-х праграмістаў ад бога было каля 25%, а цяпер добра калі 10%. Вялікая колькасць спецыялістаў проста атрымала адукацыю і пайшла працаваць у ІТ, каб мець добры заробак. А калі людзей ад бога не хапае, то важная калектыўная праца, і гэта лепш рабіць у офісе. Remote складаней арганізоўваць.
Канкурэнцыя ва ўмовах рэлакейту
— У нас з’явілася пэўная колькасць польскіх спецыялістаў. Але больш здзівіла з’яўленне армянскіх і азербайджанскіх хлопцаў. А канкурэнцыі з пункта гледжання скілоў няма. Не магу сказаць, што беларускі праграміст, напрыклад, лепшы за польскага.
Мы ж супрацоўніка рэлакуем, а не замяняем, таму фактар канкурэнцыі прыбіраецца. А вось далей тыя, хто рэлакаваўся, хутчэй за ўсё, і будуць шукаць сабе месца пад сонцам. Як у Польшчы ёсць выгаднейшыя пазіцыі, то мы, напэўна, гэта адчуем, калі людзі пачнуць сыходзіць працаваць у іншыя месцы. Магчыма, гэта пачнецца ў 2024 годзе.
Выкарыстанне AI ў Intetics
— Калі 5 гадоў таму ўсе казалі пра блакчэйн, я не бачыў і дагэтуль не бачу, каму ён патрэбны і навошта. З AI усё інакш. Гэта тэхналагічная рэвалюцыя, параўнальная са з’яўленнем інтэрнэту, новая прарыўная тэхналогія, і мы спрабуем яе, што называецца, асядлаць. У красавіку правялі першы AI-хакатон. Кожны тыдзень выходзіць рэліз розных AI-тулаў. Маркетынг стварыў казку з выкарыстаннем AI, якая агучаная маім голасам. Спрабуем, каб праграмісты выкарыстоўвалі AI для павышэння прадукцыйнасці працы і паляпшэння не столькі якасці самога кода, колькі якасці канчатковага прадукту.
Уплыў AI на ІТ
— Калі AI устане ў поўны рост і будзе пісаць код, спатрэбяцца вельмі талковыя людзі, тыя самыя праграмісты ад бога, якія змогуць зразумець, што адбываецца, і кіраваць усім працэсам. Джунам і мідлам ужо не будзе месца.
Думаю, колькасная папуляцыя праграмістаў праз пяць гадоў скароціцца ў тры разы.
Якім чынам прафесія праграміста будзе падсілкоўвацца? Сеньёрам ужо не нараджаюцца, але, можа быць, яшчэ будуць геніяльныя хлопцы. У 90-х не было праблемы, каб чалавек з другога курса ўніверсітэта праз два гады станавіўся сеньёрам. У маім першым пакаленні праграмістаў такіх было каля 80%. Гэта самастойныя велічыні. І такія самародкі, можа быць, і працягнуць з’яўляцца. Але тых, хто набыў прафесію дзеля вялікага рубля, будзе менш.
Пры гэтым ад скарачэння колькасці праграмістаў выручка кампаній не ўпадзе. Кваліфікаваная праца па пабудове AI-сістэм будзе адпаведным чынам аплачвацца.
…Малыя бізнэсы перастануць звяртацца па дапамогу да прафесійных праграмістаў, а будуць рабіць усё самастойна. Гэта эфектыўней, хутчэй і эканамічней. Але застануцца enterprise-сістэмы і будуць запатрабаваныя Business Analyst. Таксама ў найбліжэйшыя 10 гадоў будзе вельмі запатрабаваная прафесія Data Analyst, а далей не ўпэўнены.
У нас быў кліент, які меў базу даных некалькіх дзесяткаў тысяч розных вытворцаў у асноўным з Кітая. Яны за тыдзень маглі наладзіць свае станкі так, каб што заўгодна наштампаваць. Гэтыя станкі хтосьці праграмуе, абслугоўвае. І такія спецыялісты таксама будуць запатрабаваныя.
…Калі вы яшчэ не пачалі, то пачынайце глядзець, як з дапамогай AI павысіць эфектыўнасць і прадукцыйнасць нейкіх працэсаў, павысіць прадукцыйнасць працы.
…AI паўплывае на ўсе крэатыўныя прафесіі. Усе ведаюць пра страйк сцэнарыстаў у Галівудзе. 7,5 тысяч чалавек страйкавалі 5 месяцаў і дасягнулі, як яны думаюць, вялізнага поспеху, падпісаўшы трохгадовае пагадненне (з Альянсам прадзюсараў кіно і тэлебачання — заўв.). Па кантракце сцэнарыстам дазволена выкарыстоўваць AI (студыі таксама могуць выкарыстоўваць AI для напісання сцэнароў, але яны абавязаныя інфармаваць аўтараў, калі ў працы выкарыстоўваліся іх творы — заўв.). Я чакаю, што праз тры гады гэтых сцэнарыстаў будзе ўжо 2,5 тысячы. З дапамогай AI-тулаў яны пакрыюць патрэбу Галівуду ў сцэнарах. Там і так вялікая канкурэнцыя. Толькі 0,01% напісаных сцэнароў бярэцца ў вытворчасць. А з дапамогай AI сцэнароў спатрэбіцца яшчэ менш.
Intetics — сусветная тэхналагічная кампанія з беларускімі каранямі, заснаваная ў 1995 годзе. З’яўляецца партнёрам Microsoft Gold, Amazon і UiPath. Уваходзіць у топ-100 лепшых аўтсорсераў свету па версіі Міжнароднай асацыяцыі прафесіяналаў у галіне аўтсорсінгу (IAOP).
Штаб-кватэра знаходзіцца ў Неапалі, штат Фларыда, цэнтры распрацоўкі — у Беларусі, Украіне, Польшчы, Германіі, Малдове, Грузіі. Вясной 2018 года СЕO Intetics Inc. Барыс Канцавы быў прыняты ў Тэхнічны савет Forbes.
dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам, увагай і данатамі.
І яшчэ крыптой, тут кашалькі.
Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.
Читать на dev.by