Інвестары Twitter дагэтуль чакаюць рашэння па пазовах супраць Маска
Судовыя органы дагэтуль не знялі адказнасці з бізнэсоўца за выказванні, якія ён зрабіў да куплі сацсеткі. Тады Маск сумняваўся, што ўгода адбудзецца, і абвінавачваў Twitter ва ўтойванні статыстыкі.
Судовыя органы дагэтуль не знялі адказнасці з бізнэсоўца за выказванні, якія ён зрабіў да куплі сацсеткі. Тады Маск сумняваўся, што ўгода адбудзецца, і абвінавачваў Twitter ва ўтойванні статыстыкі.
Паводле даных Bloomberg, старшы суддзя Федэральнага акруговага суда Паўночнай акругі Каліфорніі Чарльз Брэер пацвердзіў правамернасць пазоваў да Маску, якія былі пададзеныя інвестарамі перад укладаннем угоды аб куплі Twitter. Пазовы тычацца трох выказванняў мільярдэра аб адмове купляць Twitter і колькасці несапраўдных уліковых запісаў на платформе.
Суд адхіліў шэраг пазоўных заяў, якія тычыліся іншых выказванняў Маска, паколькі ў адпаведных выпадках пазоўнікі не змаглі даказаць, што гэтыя заявы былі ілжывымі або ўводзілі ў зман. Асноўная частка пазоваў была пададзеная ў кастрычніку 2022 года, інвестары абвінавачвалі Маска ў маніпуляцыі курсам акцый Twitter праз заявы аб сумневах у будучай угодзе.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.