Канспіролаг Алекс Джонс вярнуўся ў X пасля галасавання карыстальнікаў
Уладальнік сацсеткі Ілан Маск разблакаваў акаўнт амерыканскага радыёвядоўцы і канспіролага Алекса Джонса. Сацсетка забаніла яго профіль у 2018 годзе.

Перад гэтым Маск правёў галасаванне сярод карыстальнікаў. У апытанні ўзялі ўдзел два мільёны чалавек, 70% з іх падтрымалі разблакаванне акаўнта Джонса. «Людзі сказалі сваё слова, значыць так і будзе», — напісаў Маск.
Раней адміністрацыя сацсеткі забаніла акаўнт Джонса ў 2018 годзе за яго выказванні аб стральбе ў пачатковай школе «Сэндзі-Хук» у Канэктыкуце ў 2012 годзе. У выніку страляніны загінулі 27 чалавек.
Джонс сцвярджаў у сваіх паведамленнях, што масавае забойства было інсцэніроўкай. На яго падалі ў суд сваякі ахвяр. У 2022 годзе суд абавязаў Джонса выплаціць пазоўнікам каля $1,5 мільярда кампенсацыі. Пасля гэтага Джонс падаў заяву аб банкруцтве.
Адразу пасля разблакавання Джонс рэтвітнуў пост Эндру Тэйта, які павіншаваў яго з вяртаннем. Самога Тэйта падазраюць у згвалтаванні, гандлі людзьмі і сексуалізаванай эксплуатацыі жанчын.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.