Ірак разблакуе Telegram у краіне
Міністэрства камунікацый Ірака абвясціла, што здыме блакаванне з месенджара 13 жніўня.
Міністэрства камунікацый Ірака абвясціла, што здыме блакаванне з месенджара 13 жніўня.
Міністэрства камунікацый Ірака абвясціла, што здыме блакаванне з месенджара 13 жніўня.
Паводле звестак Reuters, пастанова аб разблакаванні была прынятая пасля таго, як «кампанія, якая валодае платформай, адрэагавала на патрабаванні органаў бяспекі, якія заклікалі кампанію раскрыць арганізацыі, што дапусцілі ўцечку звестак грамадзян». Telegram «выказаў поўную гатоўнасць да дыялогу з адпаведнымі органамі».
«Мы можам пацвердзіць, што нашы мадэратары заблакавалі некалькі каналаў, якія прадстаўляюць персанальныя даныя. Тым не менш мы таксама можам пацвердзіць, што ніякія асабістыя карыстальніцкія звесткі не запытваліся ў Telegram і што яны не былі перададзеныя трэцім асобам», — заявілі ў кампаніі.
Раней улады Ірака заблакавалі Telegram на пачатку жніўня. Ведамства патлумачыла сваё рашэнне меркаваннямі нацыянальнай бяспекі і імкненнем захаваць цэласнасць асабістых даных карыстальнікаў. Таксама Міністэрства папрасіла месенджар закрыць «платформы, якія прыводзяць да ўцечкі звестак афіцыйных дзяржаўных устаноў і асабістых звестак грамадзян», аднак кампанія не адрэагавала на гэтыя запыты, мяркуе ўстанова.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.