Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Telegram заблакавалі ў Іраку

Міністэрства камунікацыі Ірака заявіла пра блакаванне Telegram, піша «Код Дурава».

Пакінуць каментарый

Міністэрства камунікацыі Ірака заявіла пра блакаванне Telegram, піша «Код Дурава».

Гэта адбылося па просьбе «кампетэнтных органаў, звязаных з нацыянальнай бяспекай краіны», а таксама «з мэтай захавання персанальных даных грамадзян». Як запэўнівае ведамства, Telegram не выконваў мер захавання персанальных даных.

«Мы паважаем правы грамадзян на свабоду слова і зносін без шкоды для бяспекі дзяржавы і выказваем упэўненасць у разуменні грамадзянамі гэтай меры», — адзначылі там. Пры гэтым урад не раз звяртаўся да каманды месенджара, але не атрымліваў адказу.

«[Нашыя структуры неаднаразова патрабавалі ад месенджара] супрацоўнічаць у закрыцці платформаў, адказных за ўцечку звестак афіцыйных дзяржаўных устаноў і асабістай інфармацыі іракцаў, што ўяўляла пагрозу бяспецы і грамадскаму спакою», — кажуць у Міністэрстве.

У Telegram зявіліся Stories
У Telegram з’явіліся Stories
Па тэме
У Telegram з’явіліся Stories
Telegram заблакавалі ў Бразіліі
Telegram заблакавалі ў Бразіліі
Па тэме
Telegram заблакавалі ў Бразіліі

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.