ІТ-дырэктары пабывалі ў КДБ на «ветлівай размове» пра данаты. Вось іх аповед

На заклік dev.by дзяліцца гісторыямі пра данаты адгукнуліся два кіраўнікі ІТ-кампаній. Іх гісторыі амаль ідэнтычныя: яны запэўніваюць, што прыйшлі ў КДБ з уласнай ініцыятывы, ветліва пагутарылі з сілавікамі, заданацілі ў дзяржаўныя арганізацыі — і пераканалі сваіх супрацоўнікаў зрабіць тое ж самае.

Мы верыфікавалі асобы суразмоўцаў: гэта рэальныя людзі, заснавальнікі рэальных кампаній, астатнія высновы можна зрабіць з іх цытат. 

147 каментарыяў

Суразмоўцы пажадалі застацца ананімнымі. Мы змянілі іх імёны. 

10 студзеня, калі гісторыя пра спісы ІТ-спецыялістаў набірала абароты ў медыя, Юрый і Марыя напісалі ў рэдакцыю dev.by амаль адначасова.

Яны прадставіліся кіраўнікамі кампаній-рэзідэнтаў ПВТ і назвалі свае рэальныя імёны. Мы праверылі: такія кампаніі ёсць у ПВТ і іх узначальваюць людзі з гэтымі імёнамі. Гэта невялікія кампаніі да 100 чалавек. 

Затым Юрый і Марыя расказалі пра сваё наведванне аддзялення КДБ у Мінску. Іх аповеды падобныя шмат у якіх дэталях. Яны абое пайшлі ў КДБ з уласнай ініцыятывы — пасля таго, як нейкі «знаёмы» папярэдзіў іх пра наступствы за данаты ў фонды ByHelp і BySol. 

Юрый: 

Мне стала вядома, што ў КДБ ёсць інфармацыя пра тое, што я і некаторыя супрацоўнікі кампаніі рабілі данаты ў фонды BySol і ByHelp. Мне далі кантакт супрацоўніка КДБ, я стэлефанаваўся, ён прапанаваў сустрэчу.

Марыя: 

Калі сталі вядомыя спісы тых, хто данаціў у ByPol, BySol і г. д, я згадала, што таксама данаціла. Звярнулася да знаёмага, каб даведацца, чым гэта можа пагражаць. Таксама параілася з юрыстамі, яны пацвердзілі, што сапраўды ёсць магчымасць вызвалення ад крымінальнай адказнасці. Знаёмы арганізаваў сустрэчу…

Затым адбылася «сустрэча» ў КДБ. Марыя, паводле яе слоў, пабывала там яшчэ 27 снежня, Юрый — 10 студзеня. Абое падчас гутаркі пацвердзілі, што данацілі ў пратэсныя фонды, і паказалі выпіскі пра гэтыя плацяжы.

Абое суразмоўцы характарызуюць размову ў КДБ як «ветлівую, тактоўную, без ціску».

Юрый: 

Сустрэча доўжылася каля 3 гадзін. Я пацвердзіў, што данаціў. У мяне запыталі выпіскі пра гэтыя плацяжы. Я іх зрабіў праз М-банкінг, паказаў плацяжы ў тэлефоне. Мы запоўнілі паперы. Усё было афіцыйна, падпісаў тлумачэнне, як пераказваў грошы.

Сама гутарка была ветлівай. <…> Падчас гутаркі мне не пагражалі, але зрабіць дабрачынны ўнёсак я палічыў для сябе прымальным.    

Марыя: 

Знаёмы арганізаваў сустрэчу, адбылася ветлівая, тактоўная размова, дзе мне паведамілі, што ёсць працэдура кампенсацыі <…> Усё было зычліва, я добраахвотна пагадзілася аказаць дапамогу дзецям, ціску таксама ніякага не было. Я сама паказала скрыны аплаты <пераказаў у фонды>. 

У КДБ кіраўнікам ІТ-кампаній прапанавалі зрабіць данат у адную з дабрачынных устаноў на выбар: «дзіцячыя дамы, хоспісы, спецыяльныя школы і падобныя ўстановы». Паводле слоў Юрыя, сума ўнёску была роўная 10-кратнаму памеру «старога» данату ў фонды BySol або ByHelp. 

Марыя пераказала грошы ў «Мінскі гарадскі цэнтр медыцынскай рэабілітацыі дзяцей з псіханеўралагічным захворваннямі».  

Юрый — у ДУСА «Вясноўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў» (скрыншот квітанцыі пераказу ёсць у распараджэнні рэдакцыі).

Затым Марыі выдалі пастанову пра адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць яе (суразмоўніца не паказала дакумента рэдакцыі, бо «давала падпіску і асцерагаецца наступстваў»). Юрыю абяцалі выслаць пастанову на пошту.

dev.by не змог высветліць, пра якую крымінальную справу вядзецца гаворка. Паводле слоў Марыі, ёй не паказвалі дакументаў пра ўзбуджэнне крымінальных спраў супраць яе або супрацоўнікаў яе кампаніі. Пра пагрозу крымінальнага пераследу яна даведалася яшчэ да наведвання аддзялення спецслужбы — «ад калегі з іншай кампаніі, які таксама ўжо вярнуўся з КДБ».    

Сілавікі паказалі Марыі спіс супрацоўнікаў яе кампаніі, якія данацілі ў фонды. Паводле слоў Юрыя і Марыі, іх падначаленыя таксама аказалі або пагадзіліся аказаць «дабрачынную дапамогу хворым дзецям».   

«Усе, хто цяпер у Беларусі, — і нават некаторыя па-за ёй — выказалі жаданне закрыць пытанне такім жа парадкам», — сцвярджае Марыя. 


Што адбываецца

Паводле інфармацыі крыніц dev.by, ПВТ пераслаў у ІТ-кампаніі спісы спецыялістаў, якія данацілі ў фонды. Ацаніць маштабы пакуль праблематычна. Невядома, як менавіта і за які перыяд сфармавалі спісы, колькі ў іх ІТ-спецыялістаў, якія ІТ-кампаніі іх атрымалі і яшчэ атрымаюць. Заснавальнікі фондаў лічаць, што гэта могуць быць спісы з банкаў, у якія (магчыма) уключылі ініцыятараў плацяжоў праз фэйсбук з беларускіх картак.

Мы верыфікавалі інфармацыю пра тое, што такія гутаркі праводзяць у адной буйной ІТ-кампаніі (мноства не звязаных крыніц). 

Адзін з чытачоў dev.by сцвярджае, што такія ж «велізарныя спісы» атрымліваюць, у прыватнасці, банкі: «Супрацоўнікаў, якія данацілі, прымушаюць пералічваць данаты куды скажуць. Некаторых звальняюць».

dev.by атрымалася пацвердзіць звальненне як мінімум аднаго банкаўскага менеджара высокага ўзроўню «за данат». 

Заснавальнікі двух фондаў (BySol і ByHelp) Андрэй Стрыжак і Аляксей Лявончык выключаюць уцечку баз даных пра людзей, якія рабілі данаты. Паводле іх дапушчэння, інфармацыю пра данаты маглі даць банкі, у спісах могуць быць тыя, хто данаціў куды-небудзь праз Facebook з беларускіх карт.

— Плацяжы апрацоўвае Stripe (плацежная сістэма — заўв.), і можна адфільтраваць транзакцыі праз яе на Facebook. Але каму пайшоў данат — не <вызначыць нельга>, — растлумачыў на сваёй старонцы ў фэйсбуку Аляксей Лявончык. 

Заснавальнікі фондаў не рэкамендуюць наведваць гутаркі, а тым, каго на іх запрашаюць, раяць пакінуць краіну.

Калі вашая ІТ-кампанія гутарыць з супрацоўнікамі пра данаты, напішыце ў наш бот або на пошту editor@dev.by.

Рэдакцыі патрэбная вашая дапамога проста цяпер. 

Нам можна дапамагчы праз Patreon. Выберыце штомесячны ўзровень падтрымкі: 10, 20, 30, 100 ці 500 долараў — або ўнясіце любую суму.

А яшчэ мы прымаем крыптавалюту.

Bitcoinbc1qae22u3sg8es6j22pg4mmyrdvvym0vxjyesxhhw

Etherium0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05

Tether USD (USDT) on ETH Network0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05

Zcasht1R5UM9VMR1hJvJqTJ9w5bAmHxrDLJ9Nxmh

Дзякуй, што вы з намi.


Читать на dev.by