ІТ-кампаніям сталі вельмі патрэбныя гуманітарыі. Вось для чаго
ІТ-кампаніі набіраюць гуманітарыяў — філолагаў, журналістаў і педагогаў — для развіцця нейрасетак. «Известия» расказваюць, для чаго патрэбныя такія спецыялісты ў айці і колькі могуць зарабляць.
ІТ-кампаніі набіраюць гуманітарыяў — філолагаў, журналістаў і педагогаў — для развіцця нейрасетак. «Известия» расказваюць, для чаго патрэбныя такія спецыялісты ў айці і колькі могуць зарабляць.
«Яндэкс» пачаў наймаць людзей, якія ўмеюць добра працаваць з тэкстамі, для навучання нейрасеткі новага пакалення. Для прафесійных рэдактараў, журналістаў, філолагаў, педагогаў і супрацоўнікаў іншых гуманітарных абласцей адкрыюць некалькі сотняў вакансій.
Ім будзе прапанавана стаць АІ-трэнерамі або іх кіраўнікамі, паведаміў прадстаўнік тэхнагіганта. Гэтыя людзі будуць рыхтаваць эталонныя тэксты для навучання YaLM 2.0 — расійскай версіі ChatGPT, якая распрацоўваецца «Яндэксам». Яна будзе працаваць у «Алісе», «Пошуку» ды іншых сэрвісах кампаніі.
«AI-трэнер — гэта прафесія будучыні, якая патрабуе экспертызы ў галіне штучнага інтэлекту і працы з тэкстам. … AI-трэнеры дапамогуць нам выйсці на якасна новы ўзровень навучання АІ. Сучасныя нейрасеткі атрымліваюць веды пра свет з інтэрнэту, але, каб навучыцца іх прымяняць, патрэбны добры трэнер», — адзначыў ён.
На пытанне, колькі «Яндэкс» гатовы плаціць такім спецыялістам, там не адказалі. Крыніца «Известий», знаёмая з планамі кампаніі, сцвярджае, што заробак аднаго такога супрацоўніка ў Маскве з улікам усіх надбавак і бонусаў можа складаць каля 150 тысяч RUB (каля $1840) на месяц.
Пра павелічэнне цікавасці да гуманітарыяў кажуць і ў іншых ІТ-арганізацыях, напрыклад, у VK і «Растэлекаме».
Паводле слоў прадстаўніка VK, прыкладна 50% супрацоўнікаў кампаніі маюць нетэхнічныя спецыяльнасці. Адзін са стратэгічных фокусаў VK цяпер — паляпшэнне якасці і разнастайнасці кантэнту для карыстальнікаў, а гэта азначае павышаны попыт на спецыялістаў, якія працуюць з блогерамі, медыя, відэа і музыкай, напрыклад, прадзюсараў, менеджараў праектаў, крэатараў, арт-дырэктараў і моўшн-дызайнераў. У «Растэлекаме» сказалі, што ў ІТ-праектах кампаніі таксама заўсёды быў попыт на гуманітарныя прафесіі, якія маюць на ўвазе высокія камунікацыйныя навыкі, цікавасць да працы ў камандзе, з людзьмі.
Эксперты прагназуюць, што «кантэнтны голад» — патрэба ў падрыхтоўцы велізарнай колькасці карэктных, рэлевантныя тэкстаў, якіх няма ў вольным доступе, для трэніроўкі АІ — прывядзе да рэзкага росту попыту на паслугі спецыялістаў гуманітарнага профілю сярод ІТ-кампаній.
Адзін з суразмоўцаў выдання перакананы, што сярод кампаній, якія спрабуюць наблізіць АІ да чалавека, могуць стаць вельмі запатрабаванымі кампетэнцыі сацыёлагаў, псіхолагаў і нават артыстаў. Ён лічыць, што пасля выпрацоўкі стандартаў, устойлівых бізнэс-мадэляў і нарматыўнага рэгулявання яго выкарыстання ажыятаж спадзе, але патрэба ІТ-рынку ў гуманітарыях застанецца і будзе мець трэнд да росту.
Іншыя эксперты ўпэўненыя, што попыт на людзей гуманітарных прафесій будзе кароткачасовым і неўзабаве ўпадзе, паколькі пасля пабудовы працэсаў нейрасетка ўжо зможа саманавучацца пры нязначным кантролі з боку распрацоўшчыкаў. Таксама эксперты папярэджваюць, што ў доўгатэрміновай перспектыве добра навучаныя нейрасеткі могуць стаць канкурэнтамі «жывым» прафесіяналам.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
По итогу статьи - таки не нужны.
рекламить Яндекс, который причастен к пропаганде войны, это зашквар
Яндекс для пропаганды их нанимает. Клепать коменты в поддержку войны
Понятно, разовьют что
Давай сыграем в шахматы.
Сейчас
Я языковая модель и не обладаю возможностями человека. Но могу выдавать рандомные строки похожие на шахматные ходы.
Потом:
Я языковая модель, но сегодня не в настроении отвечать на твои вопросы.