Лукашэнка: ад'езд айцішнікаў не абрынуў ІТ-сектара

Лукашэнка сустрэўся сёння з беларускімі навукоўцамі і закрануў развіццё ІТ ва ўмовах ад’езду айцішнікаў з краіны.

29 каментарыяў

Ён прызнаў, што «пэўныя людзі пабеглі за мяжу», цытуе яго БелТА. 

— Я іх не асуджаю. Бо амерыканцы ды іншыя білі па ІТ-сектары, каб нас прытармазіць, увялі санкцыі. Ну куды ім дзявацца (беларускім айцішнікам ва ўмовах санкцый — заўв.). Хтосьці выехаў, хтосьці вярнуўся. Хтосьці паездзіў па свеце (і вырашыў — заўв.) — не, толькі ў Беларусь. У беларусаў гэта асаблівасць: мала хто можа быць за мяжой і быць задаволеным…

Вось з’ехалі — ну не абрынуўся ж ІТ-сектар у эканоміцы, прамысловасці, сельскай гаспадарцы. Наадварот — рухаецца. Тыя, хто з’ехаў… Іх месца займаюць іншыя.

Нагадаем, беларуская эканоміка ўпала за мінулы год амаль на 5%. Да падзення спрычыніўся і ІКТ-сектар.

ІТ-сектар за мінулы год страціў 16+ тысяч айцішнікаў. Многія вядомыя ІТ-кампаніі з беларускімі каранямі, а таксама з замежным капіталам выйшлі з ПВТ і ліквідуюць бізнэс.

Кароткая гісторыя беларускага ІТ-цуду. З малюнкамі і адкрытым фіналам
Па тэме
Кароткая гісторыя беларускага ІТ-цуду. З малюнкамі і адкрытым фіналам
Якія вядомыя прадуктавікі сышлі, хто застаўся і як гэта мяняе рынак
Па тэме
Якія вядомыя прадуктавікі сышлі, хто застаўся і як гэта мяняе рынак
У камісіі па вяртанні беларусаў ПВТ няма, але ёсць гендырэктар «Інфапарка»
Па тэме
У камісіі па вяртанні беларусаў ПВТ няма, але ёсць гендырэктар «Інфапарка»
Што можа быць, калі звярнуцца ў «камісію для вяртання». Кароткая памятка
Па тэме
Што можа быць, калі звярнуцца ў «камісію для вяртання». Кароткая памятка

Читать на dev.by