Буйны аўтсорсер падоўжыў замарозку наймання і заробкаў. У Беларусі таксама

У маі кампанія iTechArt правяла рэбрэндынг і змяніла назву на Vention (гэта не закранула офіса ў РБ).

У чэрвені топ-менеджмент расказаў супрацоўнікам пра сітуацыю ў кампаніі і падзяліўся планамі на другое паўгоддзе. Дазналіся падрабязнасцей.

20 каментарыяў

Заробкі/хайрынг

Кампанія прыняла рашэнне падоўжыць замарозку павышэння заробкаў і наймання (ва ўсіх лакацыях). Пакуль гэта тычыцца толькі трэцяга квартала бягучага года. Гэта азначае, што фінансавая сітуацыя ў iTechArt/Vention яшчэ далёкая ад аптымальнай.

У якасці антыкрызіснай меры кампанія ўжо замарожвала рост заробкаў і хайрынг у другім квартале. CEO Сяргей Каваленка ў лісце супрацоўнікам патлумачыў, што кампанія вымушаная эканоміць бюджэт і аптымізаваць выдаткі праз негатыўныя працэсы на сусветным рынку. У прыватнасці, праз падзенне попыту на распрацоўку, рост кошту грошай і складанасцей з прыцягненнем інвестыцый.

Выручка

Першапачаткова Vention планавала рост выручкі сёлета на 10-12%.

У другім паўгоддзі кампанія плануе прыцягнуць новых кліентаў і разлічвае на пазітыўны эфект ад запуску новага брэнда (пашырэнне бізнэс-магчымасцей і сваёй прысутнасці на рынку).

Яшчэ адзін станоўчы вонкавы фактар, на які разлічвае кампанія — зніжэнне інфляцыі і прыпыненне ФРС ЗША росту ставак у чацвёртым квартале. Паводле прагнозаў кампаніі, гэта мае прывесці да стабілізацыі эканамічнай сітуацыі на сусветным рынку.

Каманда

У 2023 годзе Vention планавала павялічыць штат на 8%.

Інфармацыя пра памер каманды на сёння адрозніваецца. На афіцыйным сайце Vention пазначана, што ў кампаніі працуе 3,1+ тысячы чалавек. Падчас нядаўняга стэлефаноўвання з супрацоўнікамі топ-менеджмент паведаміў, што ў кампаніі працуе 2,2+ тысячы супрацоўнікаў, больш за 260 чалавек на бэнчы. Для параўнання: яшчэ ўвосень 2021 года толькі ў беларускіх офісах iTechArt працавала каля 3,1 тысячы спецыялістаў. Але пасля другой хвалі рэлакацыі (праз вайну ва Украіне) беларуская каманда скарацілася больш як удвая.

Частка супрацоўнікаў звольнілася, многія рэлакаваліся. Найпапулярнейшай лакацыяй стала Польшча. Ад 2022 года каманда ў Польшчы, паводле ацэнак топ-менеджменту, вырасла «на 800%».

Офіс у Польшчы iTechArt/Vention адкрыла ўвосень 2020 года. Цяпер у кампаніі ёсць офісы ў 5 гарадах — Варшаве, Уроцлаве, Гданьску, Лодзі і Кракаве. На афіцыйным сайце раней была інфармацыя пра планы адкрыцця офіса ў Познані.

У лінкедзіне мы знайшлі 750+ чалавек, якія пазначылі ў якасці актуальнага месца працы iTechArt/Vention, у якасці лакацыі — Польшчу.

iTechArt Group

Займаецца распрацоўкай праграмнага забеспячэння і кансалтынгам, спецыялізуецца на вэб- і мабільным праграмаванні. Уваходзіла ў топ-500 самых хуткарослых кампаній Амерыкі, паводле версіі Financial Times, а таксама ў топ-500 тэхналагічных кампаній Паўночнай Амерыкі, якія развіваюцца хутчэй за ўсіх, паводле версіі Deloitte.

Офісы кампаніі адкрытыя ў 12 краінах. У штаце каля 3,5 тысяч супрацоўнікаў. Станам на 2021 год была другой паводле колькасці супрацоўнікаў у Беларусі пасля EPAM.

Кантэкст

За 2022–2023 гады некалькі дзясяткаў ІТ-кампаній закрылі/прадалі свой бізнэс у Беларусі і сышлі з краіны. Большасць з іх прапанавалі супрацоўнікам опцыю рэлакейту і ўзялі на сябе частку выдаткаў.  (Толькі 14% удзельнікаў нашага рэсёрчу ў ліпені 2022 — 5000 анкет — адзначылі, што ў іхніх кампаніях няма рэлакейту.)

У гэтым спісе сёння як вядомыя кампаніі з беларускімі каранямі (Flo, Wargaming, Gurtam, Wannaby, OneSoil), так і замежныя (WorkFusion, Appodeal, Softeq Development, Arteza, EIS Group, Playrix).

Большасць ІТ-кампаній з топ-50 пакуль захавалі бізнэс у Беларусі, але колькасць супрацоўнікаў, якія працуюць у офісах у РБ, за апошнія паўтара года скарацілася, паводле нашых ацэнак, у 1,5-2 разы. Напрыклад, найбуйнейшая ІТ-кампанія Беларусі EPAM «страціла» прыкладна палову штату. Амаль на столькі ж скарацілася беларуская каманда iTechArt. Мінскі офіс Exadel скараціўся амаль у 5 разоў.

Паводле звестак афіцыйнай статыстыкі і нашых разлікаў, ад студзеня 2022 года ІТ-сектар страціў ужо каля 20 тысяч спецыялістаў. Тут мы параўналі маштабы дзвюх хваль рэлакейту — пасля 2020-га і пасля 24 лютага 2022.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.

У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Пандэмія, інфляцыя, банкі. CEO iTechArt пра прычыны крызісу ў ІТ
Па тэме
Пандэмія, інфляцыя, банкі. CEO iTechArt пра прычыны крызісу ў ІТ
«Уладкаваўся — і паўгода на бэнчы». Буйны аўтсорсер звальняе ў Польшчы
Па тэме
«Уладкаваўся — і паўгода на бэнчы». Буйны аўтсорсер звальняе ў Польшчы
Топ-50 ІТ-кампаній у Беларусі. Што змянілася па дзвюх хвалях рэлакацыі
Па тэме
Топ-50 ІТ-кампаній у Беларусі. Што змянілася па дзвюх хвалях рэлакацыі
Першыя прыкметы беспрацоўя. Трывога расце. ІТ у Беларусі-2022
Па тэме
Першыя прыкметы беспрацоўя. Трывога расце. ІТ у Беларусі-2022

Читать на dev.by