Трамп звольніў сотні супрацоўнікаў авіярэгулятара ЗША і накіраваў туды спецыялістаў SpaceX

У Федэральным упраўленні грамадзянскай авіяцыі (FAA) ЗША пачаліся чысткі. Паводле слоў міністра транспарту Шона Дафі, было звольнена менш за 400 супрацоўнікаў (менш за 1%) ведамства. Гэтаму папярэднічала смяротнае сутыкненне верталёта і самалёта над Вашынгтонам, па якім яшчэ праводзіцца расследаванне, і шэраг іншых аварый услед за ім. Між тым кампанія SpaceX будзе ўдзельнічаць у стварэнні новай сістэмы для кіравання паветраным рухам у ЗША, піша TechCrunch.

2 каментарыя

У прафсаюзе Professional Aviation Safety Specialists адзначаюць, што звальненні закранулі супрацоўнікаў на выпрабавальным тэрміне. То-бок гэта не авіядыспетчары, у якіх FAA ўжо шмат гадоў адчувае дэфіцыт.

Імэйлы пра звальненне супрацоўнікі пачалі атрымліваць позна ўвечары 14 лютага. Паводле паведамлення Associated Press, звальненні закранулі тых, хто працаваў з радарамі і сістэмамі пасадкі і навігацыі. У асацыяцыі дыспетчараў NATCA журналістам TechCrunch сказалі, што сярод звольненых — спецыялісты па сертыфікацыі паветраных суднаў, па працы з авіяцыйнымі тэхнічнымі сістэмамі, інжынеры і архітэктары, супрацоўнікі каманды палётных працэдур ды іншыя. Тут вывучаюць наступствы звальнення для бяспекі палётаў і нацыянальнай сістэмы авіяруху.

Прадстаўнік PASS дадаў, што супрацоўнікі былі звольненыя беспадстаўна і не ў сувязі з нізкай прадукцыйнасцю або нейкімі працоўнымі правіннасцямі. Імэйлы ім былі разасланыя не з урадавага адраса.

TechCrunch адзначае, што Кангрэс не адзін год патрабаваў ад FAA мадэрнізаваць крытычна важныя сістэмы, а таксама што ў ведамстве не рэагавалі належным чынам на вядомыя праблемы.

Праз некалькі дзён пасля трагедыі ў Вашынгтоне Ілан Маск абвясціў, што ягоны Дэпартамент эфектыўнасці ўрада DOGE атрымаў ад Дональда Трампа дазвол «на тэрміновае павышэнне бяспекі сістэмы кіравання паветраным рухам». Пра якія менавіта апгрэйды ідзе гаворка, не ўдакладняецца.

Але вядома, што на гэты панядзелак быў запланаваны візіт супрацоўнікаў касмічнай кампаніі Маска ў камандны цэнтр FAA ў Вірджыніі, каб яны ацанілі стан дзейнай сістэмы, сабралі водгукі авіядыспетчараў пра плюсы і мінусы цяперашніх інструментаў, а таксама прыдумалі, як зрабіць сістэму лепшай, бяспечнейшай і сучаснейшай.

«Крупнейшая утечка данных». Подчинённые Маска получили контроль над тоннами личных данных американцев
По теме
«Крупнейшая утечка данных». Подчинённые Маска получили контроль над тоннами личных данных американцев
Маск атрымаў доступ да плацежнай сістэмы ЗША, паабяцаў згарнуць USAID
Па тэме
Маск атрымаў доступ да плацежнай сістэмы ЗША, паабяцаў згарнуць USAID
Маск застаўся адзін кіраваць дэпартаментам ацэнкі эфектыўнасці амерыканскага ўрада
Па тэме
Маск застаўся адзін кіраваць дэпартаментам ацэнкі эфектыўнасці амерыканскага ўрада

Читать на dev.by