Выдавец GTA VI звольніць 600 супрацоўнікаў і скасуе некалькі гульняў
Кампанія Take-Two Interactive Software абвясціла пра масавыя скарачэнні для памяншэння выдаткаў, пры гэтым укладаючы шматмільённыя ўгоды.
У рамках праграмы скарачэння выдаткаў кампанія звольніць 5% штату. У сакавіку гэтага года ў Take-Two працавала 11,5 тысячы чалавек, рашэнне можа закрануць каля 600 супрацоўнікаў. Таксама будзе закрыты шэраг праектаў, якія знаходзіліся ў распрацоўцы, выдаткі на іх дасягнуць $140 мільёнаў. Назвы праектаў не ўдакладняюцца.
Фонд выплат звольненым супрацоўнікам складзе $35 мільёнаў. Усяго кампанія разлічвае зэканоміць дзякуючы звальненням і закрыццю праектаў больш за $165 мільёнаў. Пры гэтым яшчэ ў лютым гендырэктар кампаніі Штраус Зельнік казаў, што ў кіраўніцтва няма планаў масавых звальненняў, хоць Take-Two мае намер скарачаць выдаткі.
Раней Take-Two абвясціла пра куплю Gearbox у шведскага холдынгу Embracer Group, выдаткаваўшы на ўгоду $460 мільёнаў. У гэтым фінансавым годзе кампанія плануе зарабіць больш за $5 мільярдаў і разлічвае на паспяховы рэліз Grand Theft Auto VI, які мае прынесці значны рост выручкі.
Читать на dev.by